Грамадства1717

МУС Літвы патлумачыла, чаму ўзмацнілі праверку эмігрантаў з Беларусі

Літоўскі партал LRT.lt апублікаваў артыкул пра пагрозу інфільтрацыі КДБ у шэрагі беларускіх актывістаў. Сярод іншага аўтары ўзялі каментарый МУС Літвы на гэты конт.

Вільня, 9 жніўня 2024 года

Намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус паведаміў выданню, што цяпер прашэнні беларусаў на прытулак правяраюцца больш старанна менавіта праз пагрозу інфільтрацыі агентаў КДБ.

«Метады працы рэжыму могуць быць рознымі — гэта могуць быць людзі, укаранёныя з самага пачатку. Можа быць, рэжым выявіў нейкія слабыя месцы, звязаныя з блізкімі, сваякамі, маёмасцю», — сказаў Абрамавічус.

«Тыя, хто хацеў пакінуць краіну, зрабілі гэта адразу [раней]. Усе астатнія правяраюцца вельмі старанна.

Мы больш строга правяраем асоб, якія запытваюць статус уцекача і якія заяўляюць, што яны з'яўляюцца прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазіцыі», — дадаў ён.

Каментары17

  • Так
    19.08.2024
    Шчыра кажучы нічога дзіўнага, сярод прыехаўшых у Літву за апошнія гады грамадзян РБ вельмі вельмі шмат расеізаваных, не толькі моўна, але ў тым ліку ментальна. А гэта патэнцыйная пагроза. А тое, што некаторыя з іх раптоўна сталі "беларускамі пад бчб", на жаль, але часта гэта пусты гук.
  • Для увагі органаў Летувы
    19.08.2024
    Вы пачніце з Ціханоўскай і адтуль клубочак пачне развязвацца!
    За 4 гады ніводнага слова па-літоўску не вывучыла, акрамя pinigai (грошы)! Дзеці нават не ходзяць у Скарынаўскую школу і па-беларуску ведаюць толькі слова Бацька невядома ў якім кантэксце.
    Вакол сябе сабрала Кавалеўскага з маці адзінароскай, Раймона і іншых, хто дзесяцігоддзямі мімікруюць пад апазіцыю, а самі працуюць толькі на дыктатуру свядома ці падсвядома, доечы еўрапеўскіх падаткаплацельшчыкаў.
    Рыбу трэба зачышчаць з галавы!
  • ага ага
    19.08.2024
    Здаецца летувісы не вызначыліся што ім не так балюча: напад Лукашэнкі ці мяккая павольная беларусізацыя

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў20

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць