Грамадства1818

Полацкая школа вырашыла сабраць гуманітарку для Курска

Пра гэта ў тыктоку расказаў адзін з бацькоў — і паабяцаў, што заўтра каля выканкама будзе фура.

Скрыншот відэа ў тыктоку

«Сабралі гуманітарку ў Курскую вобласць для ўцекачоў, пацярпелых», — кажа мужчына на відэа і дэманструе карзіну з магазіна «Капеечка», у якой бачны бутэлькі алею і вады, кансервы, цукар, грэчка.

@nashanivanews Лукашэнкаўцы збіраюць гуманітарную дапамогу для Курска #беларусь #полоцк #полацк #курск #белгород #суджа #россия #гуманитарнаяпомощь #помощь ♬ Green Onions - Booker T.

Мужчына расказаў, што гуманітарную дапамогу вырашылі сабраць у полацкай школе №16, дзе вучыцца ягоны сын. Ён сцвярджае, што гэта таму, што Курск з’яўляецца горадам-пабрацімам Полацка (у іншым відэа ён дадае, што курская школа №43 — пабрацім полацкай школы №16).

@ksuartravel Курск-побратим нашего города В школах города объявлен сбор для помощи Курской области. #беларусь #полоцк #polotsk #новополоцк #витебск #россия #курск #курскаяобласть #суджа #помощь #добро #делайдобро #ksustylenovopolotsk #ksuartravel #belarus ♬ оригинальный звук - KsuArtravel

За тры дні ролік набраў 91 тысячу праглядаў і 3,4 тысячы лайкаў. Але ў каментарах гэтая ідэя спадабалася далёка не ўсім. Адзін з найбольш залайканых каментароў такі: «У краіны, якая распачала ўсё гэта, уся табліца Мендзялеева, жабрак-беларус з Полацка тым часам збірае гуманітарку. Няхай Кірыл лепш яхту сваю прадасць. Зусім з глузду з'ехалі».

Але знайшліся і беларусы, якія шукалі такія самыя зборы ў сваіх гарадах. Таму мужчына запісаў другое відэа, у якім расказаў, што ведае толькі пра тое, што збор гуманітаркі ў Полацку ініцыявала школа №16 — туды ў фае яшчэ і сёння можна прыносіць бакалею.

— 21 жніўня адбудзецца асноўны збор па Полацку, які будзе праходзіць насупраць райвыканкама а 10 раніцы. Там, як мне сказалі, будзе фура, будуць грузіць.

Каментары18

  • Вопрос
    20.08.2024
    А украинцам собирали гуманитарку?
  • No
    20.08.2024
    Пачытаў каменты у цік-току. Усёж рускамірных ватаноў у нас шмат.
    Гэта рускамірныя калябаранты, якія будуць вітаць акупацыю Бедарусі расеей.

    А якія яны дурні! Расея кожны дзень траціць на вайну дзесяткі мільёнаў даляраў, а яны за уластныя грошы збіраюць акупантам жрачку.

    А збіраць дапамогу украінцам нямагчыма і небяспечна, бо гестапавік арыштуе, і людзей пасадзяць. Мярзотнікі!
  • Шалены бухгалтар
    20.08.2024
    Пуцін знайшоў для курскіх уцякачоў ажно па 10тыс₽ (крыху больш за 100$). Між тым стартавыя бонусы для жадаючых ісці на вайну перавалілі за 2млн₽, але ж халопы не бунтуюць. Бо таго, што не стае - дашлюць вось такія экзэмпляры з Полацку

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць