Нерухомасць77

Неагатычнай воданапорнай вежы ў Мінску знайшлі ўжытак

Два гады таму яе спрабавалі прадаць, але, мяркуючы па ўсім, беспаспяхова.

Фота: «Мінскі кур'ер»

Гістарычнай воданапорнай вежы на вуліцы Аўтадораўскай у Мінску нарэшце знайшлі прымяненне.

У гэтым вядомым будынку, які апошнія 15 гадоў належыць архітэктару, размесцяць кафэ. Установа размесціцца на двух ніжніх паверхах будынка.

Там ужо выкладзена падлога, гатовая барная стойка, выразныя абрысы набывае лесвічка, якая вядзе на другі ярус, піша «Мінскі кур'ер».

Разам з тым права арэнды зямельнага ўчастка заканчваецца ўжо ў канцы снежня, а яго прадаўжэнне залежыць ад выніку работ. Уласнік абяцае адкрыць аб'ект праз тры месяцы — да 7 лістапада.

Вежа ў неагатычным стылі ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1910 годзе, пабудавана яна была, хутчэй за ўсё, у пачатку XX стагоддзя. Яна знаходзілася побач з Брэсцкім чыгуначным вакзалам і служыла для запраўкі вадой паравозаў, а таксама для падачы вады ў пасёлкі працоўных-чыгуначнікаў. Таўшчыня сцен вежы складае адзін метр. Раней у верхняй частцы вежы размяшчалася два металічныя бакі, кожны ўмяшчаў па 80 тон вады.

Будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У 2022 годзе яго спрабавалі прадаць за 600 тысяч долараў. Патэнцыйнаму інвестару прапаноўвалі размясціць у вежы гатэль, рэстаран ці офіс. Агульная плошча будынка складае 166 кв. м.

Каментары7

  • Жвір
    20.08.2024
    Ну, ня так ужо і побач з Брэсцкім вакзалям. Брэсцкі вакзаль месьціўся прыкладна насупраць медпрэпаратаў, бліжэй да цяперашняга моста, што злучае вул. Маскоўскую з Варанянскай. Тамсама й т.з. Брэсцкі кірмашык некалі быў. Гэта тры прыпынкі тралейбусам будзе, ад той вежы да "Брэсцкага вакзаля", калі ехаць па вул. Чыгуначнай. Там, каля той вежы, "Чыгуначны" шпіталь быў, стары, у драўляных будынках, і вялізны раён прыватнай забудовы часоў цара Гароха. Вось што тая вежа збольшага забясьпечвала вадою.
  • 20.08.2024
    Гатычная вежа XX стагоддзя ))
    Але вельмі прыкметны будынак . З дзяцінства яго памятаю . Звяртае на сябе ўвагу сваёй непаўторнасцю . Дзіўна што застаўся да гэтага часу , перажыўшы ліхія гады . Ў Гародні кожны непрыкметны мае статут дзяржаўнага помніка і ахоўваецца дзяржавай . На маю думку вежа так сама заслугоўвае статуту помніка .
  • Гога
    20.08.2024
    обещает открыть объект через три месяца − к 7 ноября.
    Интересно к какому советскому празднику обанкротится и закроется?!

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Даверанай асобе лукашэнкаўскага спарынг-партнёра Улаховіча далі калонію па трох палітычных артыкулах4

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем5

Перавозчыкі расказалі, за колькі часу цяпер праходзяць мяжу аўтобусы ў Польшчу і Літву

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць