Грамадства120120

Пазняк прапанаваў, як вызваліць палітвязняў

Ён прапануе запрасіць на Захад прадстаўнікоў Мінска і «пагаварыць канкрэтна аб вызваленні палітвязняў».

Для вызвалення палітвязняў неабходна спрабаваць уступіць у перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць вярнуць амбасадараў заходніх краін. Такую думку выказаў лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк у эфіры ютуб-каналу Warta 23 жніўня, піша «Позірк».

Палітык прапанаваў разглядаць палітзняволеных як палонных на вайне.

«Ніхто не кантактуе з чыноўнікамі, ні з [міністрам замежных спраў Максімам] Рыжанковым не кантактуе. ⟨…⟩ Няма ніякіх перамоў. І значыць, будуць толькі лозунгі: «Вызваляйце палітвязняў, іначай мы вам граніцу перакрыем», — сказаў ён. — Яны (улады) чыхалі на гэта ўсё».

Выкарыстоўваць магчымасці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазняк.

«Што мы можам абмяняць? Санкцыі», — сказаў ён.

Палітык раскрытыкаваў прапанову сябра Каардынацыйнай рады палітолага Андрэя Ягорава часткова прызнаць легітымнасць Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў, назваўшы яе «лухтой, якая ні да чаго не прывядзе, акрамя толькі таго, што з людзей будуць смяяцца».

«Але тут ёсць рацыянальнае зерне, калі да гэтага падысці з веданнем юрыдычным і жаданнем палітычным», — дадаў кіраўнік «Вольнай Беларусі».

Паводле яго, з 1996 года ні адна выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаныя Захадам: «І гэта была нелігітымная ўлада. А былі амбасады. ⟨…⟩ Па факце былі кантакты, і былі вынікі гэтых кантактаў. Але гэта не значыць, што яго (Лукашэнку) прызналі легітымным».

«Ну давайце, дайце магчымасць прызнання яго па факце. ⟨…⟩ Гэта значыць, што можна вярнуць амбасады некаторыя (г. зн. амбасадараў), некаторых прадстаўнікоў. Гэта дасць магчымасць некаторых яго чыноўнікаў запрасіць на Захад, таго ж самага міністра замежных спраў, якога ён прызначыў. І пагаварыць канкрэтна аб вызваленні палітвязняў, — заявіў палітык. — А размова такая: «Што вы хочаце [узамен]?» Іначай нічога не адбываецца. Гэта вайна».

***

16 жніўня стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 30 чалавек (16 мужчын і 14 жанчын). Праваабаронцам вядомы прозвішчы 22 чалавек. Сярод іх журналістка Ксенія Луцкіна з пухлінай мозгу, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснеў, Ірына Санкоўская, Кацярына Леў, Наталля Пятровіч, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, Яўген Чуміла. Учора стала вядома пра вызваленне Паўла Кучынскага — з чацвертай стадыяй анкалогіі.

Каментары120

  • Мініврачыха, Мініўчылка
    24.08.2024
    Галоўнае, нас спадар Пазьняк захавае. І дробнасярэдняе чынавенства. То можа быць і Пазьняк. Можам нават самыя ў сябе экзамен па мове прыняць.
  • Юрась Васкрасенскі
    24.08.2024
    Прыеду, і адразу падману Пазьняка, што ўчора ўсе палітвязьні ўзіраліся Панараму (хаця згодна з ананімнымі крыніцамі дваёх зь іх седзелі з заплюшчанымі вачыма)
  • Смаленская Народная Рэспубліка
    24.08.2024
    Дзякую спадару Пазьняку за падтрымку нашае сэцэсыі

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі13

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць