Грамадства3434

Іванец: Навошта ў падручніку па англійскай мове тэкст пра Лондан?

Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў пра акцэнт на патрыятычным складальніку ў школьных падручніках.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: БелТА

Кіраўнік Мінадукацыі Андрэй Іванец расказаў пра змены, якія закрануць новыя падручнікі.

У чыноўніка спыталі, ці рэальна закласці ў падручнікі па ўсіх школьных прадметах патрыятычны, у афіцыйнай трактоўцы, патэнцыял. Іванец, для прыкладу, анансаваў змены ў падручніках па англійскай мове, піша БелТА.

«Сёння грыф «Да выдання» не прысвойваецца да таго часу, пакуль навучальны дапаможнік не атрымае ад трох да пяці прафесійных водгукаў. Пры перавыданні капітальна перапрацоўваецца не толькі тэкст, але і ілюстрацыйны матэрыял, праверачныя пытанні. Асаблівы акцэнт на патрыятычным складальніку.

Напрыклад, навошта ў падручніку па англійскай мове тэкст пра Лондан, калі можна замяніць яго на аналагічны пра Мінск? Мы ж хочам, каб нашы дзеці расказвалі гасцям пра сваю краіну, а не расхвальвалі чужую», — заявіў міністр.

Паводле яго слоў, такі ж падыход практыкуецца і ў падручніках па прыродазнаўчых дысцыплінах.

«Імкнёмся прывіваць дзецям гонар за нашу краіну, яе дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы», — адзначыў Іванец.

Год таму аб новым падыходзе да вывучэння англійскай мовы ў беларускіх школах расказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Ён заклікаў не апускацца ў гісторыю і культуру носьбітаў мовы і прыбраць са школьных класаў англійскую і амерыканскую атрыбутыку — флагі, чырвоныя тэлефонныя будкі, двухпавярховыя аўтобусы.

Каментары34

  • %
    25.08.2024
    Даўб*еб твае імя, а не Андрэй Іванец
  • Алекс
    25.08.2024
    Отрицательная селекция налицо. Берегите детей
  • ямі
    25.08.2024
    Чакаем падручнікаў з нармальнымі тэкстамі.
    Далёка хадзіць ня трэбы, вось у 20-м годзе быў дыялог Ніка і Майка, няхай дзеці перакладаюць:
    - Our president is completely nuts! (en.)
    - Наш прэзидзент крэпки арэшэк! (русс.)

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць