Грамадства

ЦВК: указ аб мясцовых выбарах падпішуць не пазьней за 10 кастрычніка

Цэнтральная выбарчая камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў «разьлічвае, што не пазьней за 10 кастрычніка будзе падпісаны ўказ аб прызначэньні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў», – паведаміла ў інтэрвію карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Цэнтральная выбарчая камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў «разьлічвае, што не пазьней за 10 кастрычніка будзе падпісаны ўказ аб прызначэньні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў», – паведаміла ў інтэрвію карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

«Папярэдне вызначана дата выбараў – 14 студзеня. Але гэта ня значыць, што ня можа быць пасунута да нядзелі, 28 студзеня», – адзначыла старшыня Цэнтарвыбаркаму. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй дэпутат мясцовага савету абіраецца тэрмінам на чатыры гады. Апошнія выбары прайшлі 2 сакавіка 2003 г., адпаведна, 2 сакавіка 2007 г. у дэпутатаў скончыцца тэрмін паўнамоцтваў. Згодна з заканадаўствам выбары праводзяцца не пазьней, чым за трыццаць дзён да сканчэньня паўнамоцтваў дзейных Саветаў, паведаміла Л. Ярмошына.

Давядзецца сфармаваць 1 607 мясцовых саветаў дэпутатаў. Сярод іх – шэсьць абласных і Менскі гарадзкі, 118 раённых, 16 гарадзкіх у градах абласнога падпарадкаваньня, 67 пасялковых і 1386 сельскіх. Адбылося значнае зьмяншэньне колькасьці саветаў: на папярэдніх выбарах іх было 1 672. Гэта зьвязана з аб’яднаньнем адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, скарачэньнем колькасьці сельскіх жыхароў», – праінфармавала Л. Ярмошына. Мяркуецца, што будзе абрана каля 24 тыс. дэпутатаў.

Заканадаўства вызначае тры спосабы вылучэньня кандыдатаў: ад працоўнага калектыву, палітычнай партыі (на ўзроўні сваіх мясцовых структур), а таксама шляхам збору подпісу подпісаў. Для вылучэньня ў Саветы першаснага узроўню (пасялковыя, сельскія, гарадзкія ў гарадах раённага падпарадкаваньня) неабходна сабраць ня менш 20 подпісаў, базавага (раённыя і гарадзкія ў градах абласнога падпарадкаваньня) - ня менш 75, і абласнога (Менскі гарадзкі і абласныя) - ня менш 150.

Каментары

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе3

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

TikTok падпісаў пагадненне аб продажы амерыканскага падраздзялення кампаніі інвестарам з ЗША1

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе3

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць