Усяго патроху22

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон

Гомельскія супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах знайшлі частку чэрапа з двума рагамі на дне Сожа на дзевяціметровай глыбіні, піша «Белка». Адразу з'явілася версія, што чэрап нібыта можа належаць дагістарычнай жывёліне.

 Фота: Вячаслаў Каламіец / Belkagomel.by

Як сцвярджае загадчык аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны музея палацава-паркавага ансамбля Юрый Панкоў, парэшткі належаць старажытнаму бізону.

Панкоў расказаў, што ў ледавіковы перыяд бізоны разам з мамантамі былі ці не самымі распаўсюджанымі жывёламі ў гэтых краях. Месца, дзе знайшлі чэрап з рагамі, мяжуе з маладым мікрараёнам Шведская Горка, і яно багатае на такія знаходкі. Раней тут ужо знаходзілі косці ляснога слана, шарсцістых мамантаў, насарогаў, паўночных аленяў і нават пячорнага льва.

 Фота: Вячаслаў Каламіец / Belkagomel.by

Узрост знаходкі нібыта каля 10 тысяч гадоў. Дакладную дату мог бы даць радыевугляродны аналіз, але пакуль яго зрабіць немагчыма.

@belkagomel Доисторическая находка пополнит фонды музея. Ее очистят, законсервируют, а в начале следующего года покажут на традиционной выставке находок «Музейный экспонат».#гомель #belkagomel_news #belkagomel #природа #история #находки ♬ оригинальный звук - БЕЛКА ГОМЕЛЬ

Цяпер жа рагаты чэрап ачысцяць, закансервуюць, а ў пачатку наступнага года пакажуць на традыцыйнай выставе знаходак «Музейны экспанат».

Каментары2

  • Маня
    30.08.2024
    А можа калгаснаму бугаю ён належыць. Свінтус грандёзус, так бы мовіць.
  • Жвір
    30.08.2024
    Маня, ды не, гэта water buffalo, пагугліце, там ёсьць відарысы. На гэтых буйвалах нашыя продкі перасяліліся некалі з Індыі, і цяпер мы індаеўрапейцы. Падобна, што буйвал ня вытрымаў стомы, адолеўшы такі вялікі шлях, альбо яго проста з'елі перасяленцы, прыехаўшы на ім да места прызначэньня. А што вы хочаце, суворы быў час...

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць