Грамадства33

«Высветлілася, што грымёрка — гэта мясцовы офіс БРСМ». J:Mors расказаў, як адмяніў выступленне ў Гродне

Фронтмен гурта J:Mors Уладзімір Пугач расказаў, як аднойчы з-за БРСМ давялося адмяніць выступленне, хто ў гэтым годзе клікаў на карпаратыў у Беларусі і колькі быў самы вялікі ганарар.

Уладзімір Пугач Владимир Пугач Vladimir Pugach
Уладзімір Пугач. Скрын відэа: chestnok_live / YouTube

У інтэрв'ю ютуб-каналу «ЧестнОК-LIVE» Уладзімір Пугач згадаў, як група адмовілася выступаць на канцэрце да Дня горада ў Гродне, які супаў з парламенцкімі выбарамі.

«Мы прыязджаем на пляцоўку ў Гродне. А там вісіць — «БРСМ. Сделай свой выбор». І высветлілася, што месца, дзе ў нас грымёрка — гэта мясцовы офіс БСРМ», — расказвае Пугач.

Ён папрасіў арганізатараў зняць расцяжку, спаслаўшыся на райдар групы. «Не тое, што мы скандалім. У нас у райдары прапісана — не павінна быць рэкламы тытуню, палітычных лозунгаў. Я кажу: «У нас у райдары вы чыталі. Калі ласка, зніміце, ці мы з'едзем».

Арганізатары паабяцалі выканаць просьбу, але не выканалі. Як высветлілася, яны не маглі самі гэта зрабіць без згоды мясцовых уладаў.

«Рашаюць недзе ў выканкаме. Мы кажам: «Рабяты, вы вырашайце, бо ў нас гадзіна засталася. Мы ці граем, ці з'язджаем». І сядзім у аўтобусе проста каля сцэны. А гэта цэнтральная плошча. Па той бок — выканкам.

Выходзіць дэлегацыя ў гальштуках і пінжаках. Ідуць да нас. «Ну, Уладзімір, што не так? Ну вы ж усё разумееце». — «Ну, так, разумеем». — «Ну, так што ж, ну?!» Я кажу, што мы з'едзем, не будзем іграць. Яны пайшлі, нічога не знялі. Мы сабраліся і паехалі назад», — расказвае Пугач і дадае, што з боку арганізатараў у іх адрас пазней былі пагрозы.

«Мы едзем, і нашаму дырэктару звоніць начальнік гродзенскага БРСМ і пачынае пагражаць: «Вы нідзе больш іграць не будзеце». А ў нас ужо 2006 за плячыма, мы ўжо ўсё гэта праходзілі. «Так, так. Добра, давайце», — і з'ехалі».

Самы вялікі ганарар

Уладзімір Пугач расказаў, што самы вялікі ганарар, які яго група атрымлівала, быў у межах 15 тысяч даляраў. Але калі гэта было, ён не памятае.

«Я памятаю, апошнія 10 [тысяч даляраў] калі нам заплацілі. У 2020 годзе».

Па словах спевака, было шмат выпадкаў, калі іх выступленне на нейкім мерапрыемстве «прадавалі праз 25 івэнт-агенцтваў»: «Мы атрымлівалі ганарар 3-4, а заказчык плаціў 15 [тысяч даляраў]. Такое таксама было шмат разоў, але мы гэтага не ведалі. Нас перапрадавалі-перапрадавалі, дадавалі-дадавалі».

Нават пасля таго, як Пугач з'ехаў у 2022 годзе за мяжу, яго з групай працягваюць клікаць выступіць у краіне.

«Больш за тое, нават у Беларусі нейкі банк у гэтым годзе спрабаваў нас на карпарат запрасіць. Людзі жывуць у нейкім сваім паралельным свеце», — расказвае Пугач і заўважае: «Я толькі рады. Змяніце там умовы, я прыеду».

Каментары3

  • Дзякуй
    01.09.2024
    Дзякуй вялікі групе J:Mors!
    Выступ у Моладзевым Хабе ў Варшаве быў феерычны !
    Поспехаў вам!
  • Плошча Перамен
    01.09.2024
    Выступ у Моладзевым Хабе з балкона вярнуў нас дадому...
    Утульнасць, успаміны і найпрыемнейшая атмасфера надалі нам моцы і пазітыву.
    Да новых сустрэч!
  • Я Гародня!
    01.09.2024
    Мігранты з Масковіі карыстаюцца Яндекс - перакладчыкам, каб напісаць тэксты па-руску?

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць