Свет33

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»

Адпаведны ролік кіраўнік Чачні сам размясціў у сваім тэлеграм-канале. 

Скрыншот з відэа

На відэа Кадыраў на матацыкле мінскай вытворчасці возіць мэра Грознага Хас-Магамеда Кадырава, які адначасова з'яўляецца і ягоным сваяком, па вуліцах горада, нахвальваючы Грозны на ўсе лады.

Матацыкл для паездкі Кадыраву нібыта «падарылі нашы сябры з Беларусі».

Месяц таму падобную клаўнаду Кадыраў ладзіў з кібертракам Tesla з кулямётам на ім. Пры гэтым, па яго словах, кібертрак яму нібыта падарыў сам Ілан Маск, што сам прадпрымальнік пасля рэзка абвергнуў.

Апошнім часам ходзяць чуткі, што здароўе Рамзана Кадырава вельмі пахіснулася. У маі «Новая газета Еўропа» апублікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава. Паводле выдання, «стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне». У тым ліку і каб развеяць гэтыя чуткі, Кадыраў імкнецца як мага часцей звяртаць на сябе ўвагу, як і ў мінулыя часы, рознымі эксцэнтрычнымі выхадкамі.

Каментары3

  • Валенты
    17.09.2024
    А як людна ў ваколіцах! ))
  • Цырк
    17.09.2024
    Пед...кі на мапедзіке
  • Фраў Б
    18.09.2024
    Па сэкрэтнай інфармацыі Наталкі Радзінай Кадыраў павінен быць "прі смерті".Як і яшчэ некаторыя вядомыя палітычныя дзеячы сучаснасьці.Яны ужо даўно "в холодільніках" ,нам толькі застаецца чакаць калі іх паставяць на рэжым "дэфрост" і аддадуць зямлі.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць