Свет44

«Ілан Маск, дон, будзе задаволены». Пакуль кадыраўцы ваююць на Куршчыне, сам Кадыраў ладзіць клаўнаду ў Чачні 

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што збіраецца адправіць на вайну ва Украіну кібертрак Tesla з кулямётам.

«Я з задавальненнем адчуў новую тэхніку і асабіста пераканаўся, што не выпадкова яго называюць «Кіберзвер». Сапраўдная няўразлівая і хуткая жывёліна. […] Зыходзячы з такіх выдатных характарыстык, кібертрак хутка будзе адпраўлены ў зону СВА, дзе будзе запатрабаваны ў адпаведных умовах», — сказаў Кадыраў у сваім тэлеграм-канале.

Таксама ён падзякаваў уладальніку Tesla Ілану Маску і запрасіў яго ў Грозны, адзначыўшы, што расійскае МЗС, відаць, будзе не супраць такой паездкі. 

Апошнім часам ходзяць размовы, што здароўе Рамзана Кадырава вельмі пахіснулася. У маі «Новая газета Еўропа» апублікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава. Паводле выдання, «стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне». У тым ліку і каб развеяць гэтыя чуткі, Кадыраў імкнецца як мага часцей звяртаць на сябе ўвагу, як і ў мінулыя часы, рознымі эксцэнтрычнымі выхадкамі.

Каментары4

  • Хведар
    18.08.2024
    Даражэнькае Спадарства, дык гэта адмалёўка стоадсоткава! Каб авечкаахвочы займеў кібертрак, то не аддаў яго нікому. Тым больш на "свой". Бо дзе там зараджаць той.
  • Железный Дровосек
    18.08.2024
    А чего коврами не устелил? Жемчугами там, золотом? Павлинами-мавлинами? Чисто по-азиатски,как ордынский варвар? Чего тут стесняться—если ты недоразвитый длб, что,собственно, у тебя на лбу выгравировано, то чтоб ни сделал—все у тебя будет, как у недоразвитого. Даже на фоне остальной орды.
  • 18.08.2024
    Нібыта матрос - Железняк з 1917 )))
    Кулямётныя стужкі хрэст на хрэст ))
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць