Культура11

Нацыянальную літпрэмію далі прадзюсарцы арт-групы, якая спявае «Баладу пра дыктатара»

«Прачытаў кнігу лаўрэаткі Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Дэбют» Алесі Кузняцовай. Не з літаратурных памкненняў, а лакальна-патрыятычных. Муж Алесі — з Налібак», піша ў сваім фэйсбуку Дзмітры Гурневіч.

Кніга мне нечым нагадала Каэльё для пачаткоўцаў. Звычайная белетрыстыка, напісаная адмыслова для расейцаў. Героі — расейцы. Месца падзеяў — Масква, Каломна, Байкал. І ім яна хіба зайшла. Бачыў інтэрвію з аўтаркай на ЛДПР ТВ.

Тэма кнігі — жаночая эмансіпацыя, але аўтарка бадай не пагодзіцца. Яна гэта называе асабістым развіццём і пошукам сябе. Жанчына сустракае выпадковага мужчыну, коратка размаўляе, гэта сустрэча як электрычны імпульс.

Яна разумее, што яе шлюб нешчаслівы, што яна зацыкленая на абслугоўванні мужа і дзяцей. Пачынае шукаць сябе і таго мужчыну, якога выпадкова сустрэла і які перавярнуў яе жыццё. На падставе кнігі мог бы атрымацца фільм для Нэтфлікса. Там такога мора. Я такое называю відэакантэнтам і кідаю прагляд на 5 хвіліне. Але я кажу выключна пра ўласны густ. Кніга ані суперкепская, ані выбітная. Бывала, што па-беларуску чытаў і горшае. Проста не маё.

Але кніга на 100% пакінула лепшае ўражанне, чым «Балада пра дыктатара», якую спявае яе муж з Налібак (Алеся Кузняцова ў гэтай музычнай групе прадзюсарка — НН). Ды і хто я, каб крытыкаваць. Не крытык жа. Адзін мой калега ў такіх сітуацыях слушна кажа: чалавек кнігу напісаў, а мог бы пайсці абрабаваць краму, або ня дай Бог каго забіць. Таму віншую Алесю!

Каментары1

  • Нецікава
    27.09.2024
    Хрэн расійская

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах7

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы5

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах7

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць