Грамадства

Праваабаронцу Насту Лойку этапуюць у мінскае СІЗА 

27 верасня палізняволеную Насту Лойку этапавалі з гомельскай жаночай калоніі, паведаміла «Радыё Свабодзе» крыніца. Насту этапуюць для ўдзелу ў судзе над актывісткамі, якіх вінавацяць паводле некалькіх палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Наста Лойка ў судзе. Скрыншот відэа

Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 года і асудзілі на 7 гадоў зняволення паводле артыкула 130 КК («Распальванне варожасці»). Крыніцы паведамлялі аб праблемах са здароўем, якія з'явіліся ў Насты ў вязніцы.

«У калоніі яна працуе, часам лістуецца з сваякамі. Паводле апошніх звестак, пачуваецца нармальна. Нядаўна мелі інфармацыю, што шмат перажывала за лёс сабакі Эрыка, але цяпер даведалася, што яе любімы пёс жывы, знаходзіцца пад наглядам добрых людзей, за яго можна не перажываць, такім чынам Наста крыху супакоілася», — расказала крыніца пра палітзняволеную праваабаронцу.

Паводле інфармацыі былых палітвязняў, этапаванне з Гомеля ў Мінск можа заняць больш за тыдзень і адбываецца ў жорсткіх умовах. Звестак пра тое, як пачуваецца Наста Лойка падчас этапавання, крыніца не мае.

Каментары

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць