Грамадства99

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Уцюрын быў прысуджаны да 12 гадоў зняволення за хабар, але правёў за кратамі пяць з паловай гадоў.

Аляксандр Лукашэнка памілаваў былога намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі і былога кіраўніка сваёй службы бяспекі Андрэя Уцюрына. У 2020 годзе той быў прысуджаны да 12 гадоў зняволення за карупцыю.

Пра вызваленне Уцюрына паведаміў былы палітвязень Сяргей Пятрухін. Крыніцы «НН» пацвердзілі гэту інфармацыю. 

Уцюрын быў адным з самых адданых лукашэнкаўскіх гвардзейцаў. Некалі яшчэ ягоны бацька ўзначальваў элітную часць Унутраных войскаў 3214, а сам Андрэй пайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта ў 1995-м і даслужыўся да начальніка ў гэтым ведамстве, да якога ў Лукашэнкі самы вялікі давер. Ён узначаліў Службу бяспекі ў 2007 годзе і кіраваў ёй сем гадоў. Пасля стаў намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі.

Уцюрына затрымалі ўвесну 2019 года ў момант атрымання хабару ад расійскага бізнэсоўца. Пазней Лукашэнка паведаміў, што Уцюрын «трапіў пад прыцэл» сілавікоў, калі яшчэ ўзначальваў службу аховы.

Суд над Уцюрыным праходзіў з красавіка па ліпень 2020 года. Яго, кавалера ордэна «За службу Радзіме» і ўладальніка медаля «За бездакорную службу», прызналі вінаватым у атрыманні хабараў на агульную суму 192 тысячы долараў.

Такія грошы яму плацілі за лабіраванне інтарэсаў пры пастаўцы тэлекамунікацыйнага абсталявання для ДВП МУС, у прыватнасці для турмы №8 у Жодзіне.

Уцюрыну прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пазбавілі звання палкоўніка.

Пакаранне былы высокапастаўлены сілавік адбываў у калоніі ў гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскай вобласці. Усяго па «справе Уцюрына» асудзілі 16 чалавек. Сярод іх — чыноўнікі Міністэрства фінансаў, а таксама менеджары Нацбанка, БПС-Сбербанка, Беларусбанка, кіраўнік «Белтэлекама», прадстаўнікі камерцыйных структур. Акрамя таго, тэрміны атрымалі расійскія бізнэсмены, якія давалі хабары.

Усяго ў датычных канфіскавалі больш за $1,65 мільёна.

Такім чынам, Уцюрын адсядзеў менш за палову з прызначаных яму 12 гадоў.

***

Андрэй Уцюрын нарадзіўся ў 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ў 2007-2014. Намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі (2014-2019). Знаходзіўся ў зняволенні з 2019 да 2024.

Каментары9

  • Ёсік
    29.09.2024
    Адныя расейцы вакол дырэктара саўгаса, дык аб чым паважаны ЗС Пазьняк мовіць, калі аб нейкім захаваньні суверэнітэту плявузгае, прабачце за гэтае слова. Лукашэнка, прызначыў яго намесьнікам-целаахоўнікам старшыні ЦВК, ты ж любіш хабарнікаў потым прызначаць на новыя пасады, змагар са скрыняў цьвікоў.
  • Если поймут
    29.09.2024
    И вот это отсидев 5 годков, за проволкой и забором, продолжит и далее быть псом у шавки.
    Вот в кого превратил Лукашенко людей и это ужасно видеть, как люди превращаются в ничто.
    И сколько поколений будет это исправлять?
  • Бывалы
    29.09.2024
    Олигарх-миллиардер помиловал своего коррумпированного охранника-миллионера.

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць