Грамадства

Адмоўнае сальда замежнага гандлю за 2009 год перавысіла 5,5 млрд даляраў

У 2009 годзе сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу адмоўнае і склала 5 млрд. 550,5 млн. даляраў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб’ём замежнага гандлю таварамі і паслугамі склаў 55,2 млрд. даляраў, што на 29,9% менш, чым у 2008 годзе. У тым ліку экспарт — 24,8 млрд. (на 33% менш), імпарт — 30,4 млрд. (на 27,1% менш).

Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця, па выніках 2009 года адмоўнае замежнагандлёвае сальда

не павінна было перавысіць 1,5 млрд. даляраў.

Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у 2009 годзе адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі сфарміравалася ў памеры 7 млрд. 281,4 млн. даляраў (у 2008 годзе — мінус 6 млрд. 810,5 млн.).

Асноўнай крыніцай фарміравання адмоўнага сальда замежнага гандлю таварамі Белстат называе экспартна‑імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). За 2009 год у краіну ўвезена прамежкавых тавараў на 20,8 млрд. даляраў (на 28,1% менш, чым за 2008 год). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 15 млрд. даляраў, што ў 1,6 разу менш за ўзровень 2008 года.

Больш за 50% коштавага аб’ёму экспарту і імпарту прамежкавых тавараў складаюць энергетычныя тавары. На замежны рынак іх пастаўлена на 7 млрд. 844,1 млн. даляраў, што на 33,9% менш, чым у 2008 годзе. Імпарт энергетычных тавараў склаў 11 млрд. 222,1 млн. даляраў, скараціўшыся на 19,1%. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб’ёме 3 млрд. 378 млн. даляраў, што на 1 млрд. 378,1 млн. больш за паказчык за 2008 год.

Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў 2009 годзе зменшылася на 825,9 млн. даляраў у параўнанні з 2008‑м і склала мінус 529,1 млн. даляраў.

Фарміраванне адмоўнага сальда замежнага гандлю спажывецкімі таварамі абумоўлена вынікам экспартна‑імпартных аперацый па нехарчовай групе тавараў. Велічыня адмоўнага сальда па гэтай групе склала 1 млрд. 122,9 млн. даляраў, у 2008 годзе — 1 млрд. 492,3 млн. даляраў.

Замежны гандаль харчовымі таварамі ў 2009 годзе характарызаваўся станоўчым значэннем сальда, велічыня якога склала 593,8 млн. даляраў. У параўнанні з 2008 годам яна павялічылася на 456,5 млн. даляраў, або ў 4,3 разу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў17

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі1

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць