Свет

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Узмоцненыя меры бяспекі закранулі, у прыватнасці, базы ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Іярданіі і Саудаўскай Аравіі. На Блізкім Усходзе знаходзіцца больш за 40 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

Фота: U.S. Army photo by Sgt. 1st Class R.W. Lemmons IV via AP

Амерыканскія войскі, размешчаныя на базах па ўсім Блізкім Усходзе, былі прыведзены ў стан павышанай баявой гатоўнасці неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў экстранную нараду ў Белым доме з вышэйшым ваенным камандаваннем і дарадцамі па нацыянальнай бяспецы.

Як паведамляе The New York Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, абмеркаванне тычылася магчымасці ўдзелу ЗША ў ударах па іранскіх ядзерных аб’ектах, у тым ліку па аб’екце ў Фардо, на фоне эскалацыі канфлікту паміж Ізраілем і Іранам.

Узмоцненыя меры бяспекі закранулі, у прыватнасці, базы ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Іарданіі і Саудаўскай Аравіі. Агулам на Блізкім Усходзе знаходзіцца больш за 40 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

Як падкрэслівае выданне, сярод найбліжэйшых дарадцаў прэзідэнта няма адзінай думкі наконт неабходнасці удараў па Іране.

Пры гэтым, згодна з заявамі амерыканскіх афіцыйных асоб, знаёмых з разведданымі, Тэгеран прывёў у гатоўнасць ракеты і іншую ваенную тэхніку, здольную атакаваць амерыканскія базы ў рэгіёне. Гэтыя меры разглядаюцца іранскім бокам як крок у адказ на магчымыя дзеянні ЗША на баку Ізраіля ў канфлікце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць