Грамадства33

У Гродне ўвадначас закрылі палову кіёскаў, дзе можна набыць квіткі на грамадскі транспарт. У аўтапарку праблемы не бачаць

Жыхары Гродна паскардзіліся, што ім стала складана купіць квіткі на праезд у грамадскім транспарце, бо закрыліся адразу 70 кіёскаў, дзе раней іх прадавалі — а гэта палова ўсіх, што былі. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: s13.ru 

У аўтапарку, аднак, праблемы не бачаць, звяртаючы ўвагу, што ёсць і іншыя магчымасці, каб набыць квіткі.

«У горадзе Гродна, як ні ў якім іншым горадзе, самая вялікая колькасць відаў праязных. Квіткі на месяц можна купіць у аддзяленнях Белпошты, усе віды і аднаразовыя талончыкі — на астраўках «Беларускія латарэі», «Нацыянальныя латарэі». Таксама можна аплаціць па QR-кодах. Дарэчы, 23,7% гараджан менавіта так і аплачваюць паездку, 3,7% купляюць электронныя праязныя. У кіроўцы таксама можна набыць квіток», — каментуе сітуацыю Андрэй Эйсмант, намеснік дырэктара аўтобуснага парку.

Кіёскі не працуюць, як запэўніваюць, часова, і пачнуць зноў адкрывацца — але не ўдакладнена, з якой інтэнсіўнасцю, — з 10 кастрычніка. Закрыццё кіёскаў, паводле інфармацыі выдання Newgrodno.by, звязана са зменай іх уласніка, і афармленне дакументаў зойме каля 2 тыдняў.

Тлумачэнне аўтапарку мясцовы тэлеканал «Гродна Плюс» падае чамусьці з пазнакай «Антыфэйк», хоць ніякія факты ў ягоным паведамленні не абвяргаюцца, а толькі даецца суб'ектыўная ацэнка ўзніклых цяжкасцяў як нібыта несур'ёзных.

Грамадзян жа просяць «паклапаціцца пра аплату праезду ў аўтобусах і тралейбусах загадзя» і «шукаць магчымасцяў, а не апраўдання».

Каментары3

  • Acab
    07.10.2024
    Адначасова з ірляндзкім бюджэтным райнайрам (само атрымліваецца) гародня тралейбус скарачае продаж квіткоў.
    Дзяржабная паслуга па-за пыхлівымі дэкларацыямі мае адзіную мэту - засваеньне і папілаваньне пабораў з падаткаабкладаных, якое ідзе праз ўладную вэртыкаль. Кліенты, ў нашым выпадку пасажыры, неабавязковая і раздражняльная перашкода ў бюджэтным існаваньні. Выстаўленьня якнайвышэйшага цэнзу кліентам - натуральны і непазбежны працэс ў дзярарганізацыях
  • Зьмена Ўласьніка
    07.10.2024
    Во батлейка дзяржаўная, яны гэтыя белсаюз друкі перадаюць з ведамства ўмоўнага белкамунмашу ў белліфтмаш ці наадварот
    Во бурхлівая бюракратычная дзейнасьць, Эўрасэсэра, вучыся і зайздросьць
  • .
    07.10.2024
    "Табакеркі", як гэта было ў Мінску?

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць