Свет33

Прызначылі новага спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі

Сёння ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Савета ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нілс Муйжніекс з Латвіі, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

60-гадовы Нілс Муйжніекс — эксперт у сферы абароны правоў чалавека з 25-гадовым вопытам. Ён займаў пасаду камісара па правах чалавека ў Радзе Еўропы, узначальваў рэгіянальнае прадстаўніцтва Amnesty International у Еўропе і супрацоўнічаў з беларускімі праваабаронцамі.

Спецыяльны дакладчык ААН праводзіць незалежны маніторынг таго, што адбываецца з правамі чалавека ў нашай краіне, рэгулярна рыхтуе рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі. Акрамя таго, ён адсочвае выкананне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у сферы павагі і захавання правоў чалавека.

Раней пасаду спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі з 2018 года займала Анаіс Марын з Францыі. Офіс Святланы Ціханоўскай высока ацаніў яе працу:

«Яе незалежная, адданая і самаахвярная праца прывяла да таго, што сусветная грамадскасць даведалася пра сістэмныя парушэнні, якія адбываюцца ў Беларусі кожны дзень. Яе праца па абароне правоў беларусаў стала значным унёскам у барацьбу за аднаўленне справядлівасці ў нашай краіне».

Каментары3

  • Смех ды й годзе
    11.10.2024
    Прафанатары высока ацанілі працу прафанатараў.
    Трэба пісаць не "прызначылі новага", а "прызначылі чарговага", таму што мяняецца шыла на мыла, ад пустых рэпортаў якіх беларусаў ні халодна-ні горача.
  • Заза
    11.10.2024
    А НН пра навіны з ААН ад офіса Ціханоўскай даведваецца?
  • Вадя
    11.10.2024
    Прав нет ,но докладчик имеется.А для чего? Заполнить штатную единицу...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер займаецца Ксенія Дзягелька?8

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry2

Ген выжывання: навукоўцы разгадалі сакрэт афрыканскага племені, якое амаль не п'е вады і есць толькі мяса1

Аман выдзеліць для Беларусі турыстычны кластар4

Даследчыкі: штучны інтэлект пашырае разрыў паміж «зоркамі» і астатнімі1

У Гродне агрэсіўны бусел не даваў людзям выйсці з дзіцячай амбулаторыі ВІДЭА7

Памёр пісьменнік Алесь Палынскі

Трамп паіранізаваў з Пуціна, расказаўшы пра сустрэчу Уіткафа з ім8

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША36

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць