Усяго патроху55

Кліўленд названы самым убогім горадам ЗША

Горад вядомы ў тым ліку тым, што там жыве шматлікая беларуская дыяспара, дзейнічае суполка БАЗА, ажно дзве праваслаўныя парафіі.

У ЗША было праведзена традыцыйнае апытанне, падчас якога ўдзельнікам інтэрнэт‑галасавання прапаноўвалася назваць самы «ўбогі» горад краіны. Абсалютную перамогу атрымаў Кліўленд,

у якім, дарэчы, жыве няслабая беларуская дыяспара, дзейнічае суполка БАЗА і нават цэлыя дзве беларускія парафіі праваслаўнай царквы.

У апытанні інтэрнэт‑рэсурсу бізнес‑выдання Forbes.com, удзельнікам апытання прапаноўвалася ацаніць якасць жыцця ў гарадах па розных паказчыках. Як высветлілася,

Кліўленд «перамог» практычна ва ўсіх намінацыях.

Рэспандэнты, у прыватнасці, палічылі, што менавіта ў гэтым горадзе самы высокі ўзровень беспрацоўя, найбольш неспрыяльны клімат, «грабежніцкія» падаткі і самая высокая інфляцыя; жахлівая карупцыя і ўзровень злачыннасці, а таксама самыя «безнадзейныя» спартыўныя каманды. Апошняе — досыць спрэчнае меркаванне: у НБА зараз «Кліўленд Кавальерс» з вялікім адрывам лідзіруе на Ўсходзе і наогул па стане на 21 лютага з’яўляецца найлепшай камандай ЗША, нават маючы на адну перамогу болей, чым «Лейкерс». У мінулым годзе «Кавальерз» таксама сталі найлепшай камандай Усходу ў рэгулярным чэмпіянаце, а ў плей‑оф дайшлі да фіналу канферэнцыі, дзе саступілі «Арланда». Што праўда, чэмпіёнам НБА «Кліўленд», заснаваны ў 1970‑м годзе, ні разу не быў.

Другое месца ў спісе «аўтсайдэраў» заняў Стоктан у штаце Каліфорнія, які ў мінулым годзе быў першым. У першую тройку таксама ўвайшоў Мэмфіс (штат Тэнесі), у якім былі адзначаны высокі ўзровень злачыннасці і карумпаванасьці чыноўнікаў. У ліку іншых гарадоў, у дзясятку ўвайшлі: Маямі, Сент‑Луіс, Бафала, Кэнтан, які таксама знаходзіцца як і Кліўленд у штаце Агаё, замыкае спіс Чыкага (таксама горад вядомы беларускімі, а больш польскімі этнічнымі арганізацыямі).

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч2

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202081

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»5

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч2

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць