Грамадства88

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі

Аліна Коўшык, якую прызначылі галоўнай рэдактаркай «Белсат», расказала ў размове з Сяргеем Падсасонным, калі ёй паступіла прапанова стаць на чале канала. Урывак з вечаровай праграмы «Тыдзень», якую пакажуць сёння, апублікаваў тэлеграм-канал «Белсата». 

Аліна распавяла, што прапанова ўзначаліць канал была для яе нечаканай. Хаця гутаркі пра змену кіраўніцтва канала былі даўно, Аліне, паводле яе слоў, такая прапанова паступіла нядаўна. 

«Калі да мяне прыйшлі з прапановай, я зразумела, што гэта апошняя дошка ратунку, — кажа Коўшык. — Усе казалі, што важна, каб беларус ці беларуска ўзначальвалі канал. І палякі гэта пачулі». 

Вядучы Сяргей Падсасонны заўважыў, што Аляксей Дзікавіцкі, які да снежня застаецца выконваць абавязкі кіраўніка канала, таксама беларус і таксама працуе там ад заснавання «Белсата». 

«Чаму не Аляксей?» — спытаў Сяргей Падсасонны.

«Гэта пытанне трэба задаваць асобам, якія прымалі рашэнне, і гэта была не я», — адказала Аліна. Яна аспрэчыла, што перайшла дарогу Дзікавіцкаму. 

«Прапанова ўзначаліць «Белсат» мне прыйшла пасля таго, як я дакладна ведала, што Аляксей Дзікавіцкі не застанецца на пасадзе», — сказала яна. 

Каментары8

  • Не галасі!
    17.11.2024
    Трэба "ТОК" з Алінай.
    Паразважаць з разумнай выніковай прыгожай Алінай Коўшык пра неабходнасць свайго культурнага Сусвету для пабудовы сваёй дзяржавы.
  • Васіль
    17.11.2024
    "Рэдактарка".
    Калгасная мова людзей, якія ніколі не чулі і не ведалі беларускай мовы. І тым больш нічога не чулі пра публіцыстычны стыль. Гапата, карацей.
  • Тэлепузік
    17.11.2024
    А Рамашэўская піша, што 15 лістапада Белсат афіцыйна ліквідавалі.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей36

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА2

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

Украіна праводзіць перамовы з Беларуссю адносна абмену Іны Кардаш6

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва5

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей36

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць