Грамадства11

Міліцыя папярэдзіла пра перакрыццё вуліц у Мінску ў сувязі з вучэннямі

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Сёння плануецца адпрацоўка практычных дзеянняў па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку.

Таксама ў адным з гандлёва-забаўляльных цэнтраў краіны пройдзе трэніроўка падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння з мэтай праверкі выразнасці і зладжанасці іх дзеянняў у выпадку ўскладнення аператыўнай абстаноўкі, паведамляе прэс-служба МУС.

У ведамстве звяртаюць увагу, што ў сувязі з перамяшчэннем спецтэхнікі на некаторы час будуць перакрывацца ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі. 

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што МУС з 19 па 22 лістапада праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне пад эгідай Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі па даручэнні Лукашэнкі. Падчас вучэнняў міліцыя прадэманструе гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на «магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас выбарчай кампаніі». Мэта — «недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні і спыненне парушэнняў грамадскага парадку».

Каментары1

  • Ёсік
    20.11.2024
    Зьбіўшы цывільных у Алмі на Прытыцкага ў 2020, спадабалася ў ГЦ пад дахам, дзе цёпла, не лётаюць белыя мухі, можна кавы з гарбатай замовіць. Як проста шэраговага беларуса, які за.баўся 30 гадоў глядзець і слухаць аднаго супер чалавека, залічыць у шэрагі экстрэмістаў. Міня народ просіць. Так, не то што просіць, патрабуе, каб ты сыйшоў са сваёй зграей.

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць