Вайна11

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі

Камандуючы расійскай групы войскаў «Поўдзень» генерал-палкоўнік Генадзь Анашкін зняты з пасады, паведаміла выданне РБК крыніца, знаёмая з кадравымі перастаноўкамі. 

Генадзь Анашкін справа. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Інфармацыю РБК пацвердзіла крыніца ў Мінабароны Расіі, паведаміўшы, што гэта, маўляў, планавая ратацыя. Але яшчэ да гэтага пра адстаўку генерала паведамілі Z-ваенкары, і іхняя версія яе прычын зусім іншая.

Так, блізкі да Мінабароны Расіі тэлеграм-канал «Рыбарь» сцвярджае, што Анашкіна знялі з-за праблем на Северскім кірунку фронту (Данбас) і неапраўданыя страты. Іншыя ваенкары трымаюцца падобнай думкі.

«Прычына называецца ўсё тая ж — сітуацыя на Северскім кірунку: увядзенне ў зман вышэйстаячага камандавання, утойванне рэальнай абстаноўкі, паколькі падраздзяленні ГВ «Поўдзень» таксама ваююць і пад Северскам», — паведамляе телеграм-канал «Военный информатор».

Паводле яго даных, камандзіры на гэтым кірунку хавалі рэальныя страты і дакладвалі няслушную інфармацыю пра становішча на фронце.

«Зусім нядаўна з-пад Северска спачатку сталі прыходзіць хлуслівыя паведамленні пра нібыта глыбокія паспяховыя прарывы, а пасля пачаліся непадрыхтаваныя атакі калонамі на пазіцыі праціўніка, якія прывялі да цяжкіх страт і мінімальных вынікаў», — удакладніў «Военный информатор».

Генадзь Анашкін сярод іншага мае званне Героя Расіі за камандаванне расійскімі падраздзяленнямі падчас нападу на Грузію ў 2008 годзе. Да вясны 2024 года ён быў камандуючым 8-й гвардзейскай агульнавайсковай арміяй, у маі гэтага года ён быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў камандуючага войскамі Паўднёвай вайсковай акругі.

Каментары1

  • Владислав
    23.11.2024
    Лепш бы начальства знялі з пасад, у тым ліку і Пуціна. Тады страты адназначна звялі б да нуля.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць