Свет22

Рычард Гір прадставіў новы серыял, у якім свае 20 секундаў славы атрымала і Беларусь

Знакаміты галівудскі акцёр Рычард Гір прадставіў у ранішнім шоу Today на амерыканскім канале NBC News шпіёнскі серыял «Агенцтва» са сваім удзелам, які выходзіць днямі. У эфіры праграмы ў тым ліку быў паказаны ўрывак з трылера, у якім гаворка ішла пра Беларусь, піша сайт «Беларусь и мир».

Кадр з тэлесерыяла «Агенцтва». Выява: NBC News

Эпізод доўжыцца ўсяго каля 20 секунд і ўяўляе сабой напружаную размову двух мужчын, якая тычыцца нейкай узніклай праблемнай сітуацыі.

Рычард Гір, які грае ролю кіраўніка аддзялення ЦРУ ў Лондане, якое рыхтуе і курыруе агентаў, што працуюць пад глыбокім прыкрыццём у розных краінах, размаўляе па відэасувязі з, мяркуючы па ўсім, начальнікам.

«Беларусь — гэта сітуацыя, пра якую мы цалкам у курсе. Пакуль нічога асаблівага. Казаць нешта яшчэ рана, але на гэты момант мы ў асноўным бачым яе як лакальную праблему», — няўпэўнена тлумачыць шэфу Гір.

Рычард Гір у ранішнім шоў Today. Фота: NBC News

«Джым, мы абодва ведаем, што такой рэчы, як лакальная праблема ў Беларусі, не існуе», — жорстка адказвае яму суразмоўца з экрана кампутара.

У гэты момант Гір краем вока глядзіць міма манітора на свайго, мабыць, калегу, якога іграе Джэфры Райт. Той паказвае яму нататнік, на жоўтым лісце якога толькі што напісаў фразу «ён мае рацыю». Гір уздыхае, і на гэтым эпізод перарываецца.

Як расказаў у далейшай размове з вядучай зорка фільмаў «Красуня» і «Хаціка», зняты новы тэлесерыял на аснове французскага серыяла «Бюро», які ішоў на працягу некалькіх гадоў і вельмі яму падабаўся.

Дарэчы, прэм'ера серыял «Агенцтва» павінна адбыцца 29 лістапада 2024 года на тэлеканале Paramount+. У галоўных ролях у ім таксама зняліся Майкл Фасбендэр і Джодзі Тэрнер-Сміт, а сярод прадзюсараў пазначаны Джордж Клуні.

Каментары2

  • Вадя
    23.11.2024
    Ник и Майк
  • Нік і Майк у серыяле 'Ляснуты"
    24.11.2024
    - Нік, як там справы ў вас? Дакладзі абстаноўку.
    - Не паверыш, на нас рыхтаваўся напад! З чатырох пызыцый. Давялося нанесьці 'превентыўны удар'.
    - Гэта ты сам бачыў, мапу з чатырма пвзыцыямі?
    - Не, але Ляснуты казаў

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць