Здарэнні33

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу

Канфлікт здарыўся зусім нядаўна — 13 лістапада.

Фота: associationsnow.com

Мужчына пенсійнага ўзросту чамусьці вырашыў, што яго хочуць атруціць, і зладзіў бойку з афіцыянткай, піша Onliner.by.

У адной з берасцейскіх кавярняў кампанія адзначала юбілей. Пасля таго як афіцыйная частка скончылася і частка гасцей разышліся, 65-гадовы мужчына падышоў да барнай стойкі і замовіў сабе кавы. 

— Пенсіянер, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, прад'явіў прэтэнзію 19-гадовай афіцыянтцы ў тым, што кава атручаная.

І настойваў, каб яна зрабіла першы глыток, так бы мовіць, прадэгуставала каву.

Натуральна, работніца адмовілася. Мужчына яшчэ каля хвіліны пастаяў, а потым схапіў чайную лыжку, якая ляжала на барнай стойцы, і ўдарыў дзяўчыну зваротным бокам у грудзі, — распавёў афіцыйны прадстаўнік СК і падкрэсліў: такі ўдар цалкам мог скончыцца цяжкай траўмай.

На дапамогу прыбегла 20-гадовая адміністратарка, якая закрыла сабой пацярпелую. Тады мужчына і яе ўдарыў лыжкай у грудзі.

Жонка пенсіянера, убачыўшы канфліктную сітуацыю, падышла да мужа і вывела яго з кафэ.

Тым часам афіцыянтка націснула трывожную кнопку, прыехалі супрацоўнікі міліцыі і ў той жа дзень жыхара Берасця затрымалі. Цяпер у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства).

Каментары3

  • Кава з цыкутай
    29.11.2024
    Жарсьці
  • a.hto.tam.idze
    29.11.2024
    А ці то знайшлі ў каве атруту? Тэма не раскрыта.
  • Лоль!
    29.11.2024
    Удар чайной ложкой вполне мог закончиться тяжелой травмой…… ну эти агрокрасауцы! Там и официантки такие с опытом администратирования в 20 лет .

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць