Свет66

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»

«Першыя элементы «Усходні шчыт» паказваюць, што гэта інтэлектуальна скаардынаваная сістэма абароны». Польскі прэм'ер-міністр адзначыў, што ўжо на гэтай стадыі будаўніцтва відаць, што гэта сучасны спосаб аховы польскай мяжы.

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

30 лістапада прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск наведаў першы завершаны ўчастак фартыфікацыйнай сістэмы, якая будуецца на мяжы з Расіяй і Беларуссю.

Ён назваў будаўніцтва ваенных умацаванняў «інвестыцыяй у мір».

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ўсе планы ў дачыненні да ўсходняй і паўночнай граніц накіраваны на павышэнне пачуцця бяспекі і на самай справе павялічаць бяспеку і стабільнасць.

Туск звярнуў увагу на тое, што, магчыма, не кожны палічыць гэтыя ўмацаванні ўражлівымі.

«Гэта не хмарачосы, але гэта кіламетры збудаванняў. Часткі гэтых канструкцый не бачныя няўзброеным вокам […]. Гэта да гэтага часу самы маштабны праект такога тыпу ў гісторыі Еўропы пасля 1945 года. Увесь East Shield будзе беспрэцэдэнтным праектам, адзначыў Туск.

«Усё, што мы робім тут, а таксама будзем рабіць на мяжы з Беларуссю і Украінай, накіравана на стрымліванне і адпужванне магчымага агрэсара, таму гэта сапраўды інвестыцыя ў мір. Мы выдаткуем на гэта мільярды злотых, але зараз уся Еўропа назірае з вялікім задавальненнем і падтрымае гэтыя інвестыцыі і нашу дзейнасць, калі спатрэбіцца», — сказаў Туск.

Ён запэўніў, што краіны Балтыйскага рэгіёну будуць супрацоўнічаць з Польшчай, каб гэтая інфраструктура працавала не толькі на польскіх участках, але і па ўсёй працягласці мяжы, «перш за ўсё з Расіяй і Беларуссю».

— Нашая дзейнасць таксама будзе датычыць бяспекі мяжы з Украінай — з іншых прычын, але мы хочам, каб палякі адчувалі сябе ў большай бяспецы па ўсёй працягласці ўсходняй мяжы — сказаў Туск. 

Shield East — гэта праграма, падрыхтаваная Міністэрствам нацыянальнай абароны і Генштабам Войска Польскага, якая прадугледжвае будаўніцтва розных тыпаў умацаванняў, рэльефных перашкод і вайсковай інфраструктуры на межах Польшчы з Расіяй і Беларуссю — працягласцю каля 800 км.

Таксама плануецца стварэнне адпаведных сістэм разведкі, матэрыяльна-тэхнічных вузлоў, складоў і разгортванне сістэм барацьбы з беспілотнікамі, піша «Польскае радыё». 

Каментары6

  • Лысы
    01.12.2024
    Цырк. Пустое надзьмуванне шчокаў і марнаванне грошай. Палякі нават пастрыгчы нармальна ня могуць, калі прыходзіш да іх у барбершоп, што ўжо казаць пра такую сур'ёзную справу як вайна...
  • Крапіўна
    01.12.2024
    Лінія абароны павінна быць на мяжы Беларусі і кацапіі.
  • Поляк с востока
    01.12.2024
    К сожалению, поляков можно понять, российско-украинская война показала что эти линии работают, конечно если на позициях стоят войска. Это и превентивная мера в отношении России. Будет куда меньше искушения пробить коридор в Калининградскую область. Да и в Москве будут понимать, что если не дай что, то Калининградская область будет полностью блокирована с почти нулевыми шансами на деблокалу, это может сдержать Россию от необдуманных решений в отношении и стран Балтии и всяких там искушений вторжения под предлогом защитить русскоязычных. Чтоб это работало через 4-5 лет строить надо уже сейчас. А то что строительство будет и на границе с Украиной так это весьма дальновидно, никто не знает какой будет итог этого конфликта, которому скоро пойдёт 4-й год.

Цяпер чытаюць

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?3

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак3

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе2

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы2

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню6

У цэнтры Мінска проці начы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?3

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць