Грамадства1515

Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў

Святлана Ціханоўская адкрыла беларуска-літоўскую канферэнцыю, якая праходзіць у Вільні. Мэты мерапрыемства — спрыяць дыялогу для еўраінтэграцыі Беларусі, знайсці эфектыўныя спосабы барацьбы з дэзінфармацыяй і ўмацаваць беларуска-літоўскае супрацоўніцтва.

Фота: ОСЦ

Падчас прамовы беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу на важнасці сумеснай працы над вырашэннем праблемаў, што існуюць цяпер у беларуска-літоўскіх адносінах, а таксама прапанавала 4 варыянты ўмацоўвання гэтых стасункаў, паведамляе яе прэс-служба.

«Першае. Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў. А менавіта такую мэту яны перад сабой ставяць. Рэжым Лукашэнкі нібыта шукае слабае месца, каб разбурыць нашую салідарнасць. На гэта нельга паддавацца. Мы павінны супрацьстаяць правакацыям разам. 

Другое. Мы павінны палепшыць узаемаразуменне. Давайце арганізоўваць дыскусіі экспертаў, інтэлектуалаў і культурныя падзеі. Перакладаць літаратуру, дзяліцца гісторыямі і выходзіць у медыя, каб будаваць масты паміж нашымі народамі.

Трэцяе. Давайце ствараць умовы для супрацоўніцтва і інтэграцыі. Беларусы хутка інтэгруюцца, але праз візавыя ці іншыя складанасці, многія цяпер пераязджаюць у іншыя краіны. Некаторыя праблемы вырашаюцца. Аднак, трэба прызнаць, не заўжды стаўленне да беларусаў справядлівае. Часта бываюць адмовы па фармальных прычынах ці нават праз радок у біяграфіі».

Па-чацвёртае, па словах Ціханоўскай, варта разам адстойваць еўрапейскую будучыню і еўрапейскія каштоўнасці і выступаць адзіным голасам на міжнароднай арэне.

Каментары15

  • Імя
    02.12.2024
    Яна прамовіла па-беларуску ці па-літоўску?
  • Каклету?
    02.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Лявон
    02.12.2024
    Але і сябрамі летувусаў лічыць ня трэба, тыя яшчэ…

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць