Грамадства22

Італьянец хацеў бяспошлінна правезці ў Беларусь ажно 70 кг прадуктаў

Грамадзянін Італіі, які прыбыў са Стамбула ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, меў пры сабе 70 кг прадуктаў харчавання, разлічваючы, што іх можна будзе ўвезці без дэкларавання.

Фота: мытня РБ

Перасякаць мяжу іншаземец пайшоў праз зялёны калідор, маючы ў багажы дзясяткі кілаграмаў сыру, свежых труфеляў, прашута, каўбас, некалькі літраў аліўкавага алею і алкагольных напояў. Агульны кошт прадуктаў склаў больш за 50 тыс. рублёў.

Да таго ж на гэту партыю ежы, якая выглядала як таварная, у мужчыны не было дакументаў, якія пацвярджалі б яе бяспеку для спажывання.

Сам мужчына пры апытанні яго расказаў, што перамяшчае тавары ў Расію для рэалізацыі ў адной з сетак італьянскіх рэстаранаў.

Мінскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт.15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Паводле законаў, італьянец будзе вымушаны выплаціць штраф у памеры да 30% ад кошту незаконна перамяшчанага тавару.

Каментары2

  • Ажно 70 кіль!
    04.12.2024
    Бессаромны, амаральны, злачынны лотр і людажор!
    Дзякуй, падлукашэначкі даражэнькія, што любімую не аддалі ў пашчу харчовага дэмпінгу
  • Итальянский курьер
    05.12.2024
    Он должен будет выплатить 30% от стоимости товара. А товар отдадут?
    Московские гурманы не боятся заказывать продукты, которые неизвестно как и где хранились прежде чем попасть к ним на тарелку?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць