Грамадства22

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву

«І я нічога лепшага не прыдумаў, як адпомсціць пагранічнікам».

Комік Дзмітрый Нарышкін у ролі кадэбіста ў праграме «Ноч з Чалым». Скрын відэа: chaly_live / YouTube

Дзмітрый Нарышкін згадаў пра сваё самае дзіўнае падарожжа, якое скончылася забаронай на ўезд у Літву. Відэа ён выклаў на сваім ютуб-канале.

Па словах коміка, сябар запрасіў яго на вяселле ў Клайпеду. Для паездкі Дзмітрый аформіў візу на два дні.

«Вяселле было на караблі, які адыходзіў з Клайпеды. Я трошкі перабраў (малады быў, мне тады было 22-23 гады) з алкаголем. (…) [У выніку] выязджаў з Літвы на аўтобусе і ўжо парушаў знаходжанне — я ўжо трохі больш за два дні быў. Мне казалі: «Застанься, не спяшайся. Зараз мы табе зробім даведку, што ты атруціўся. Ты па даведцы выязджаеш, і табе нічога не будзе».

Аднак, як расказвае Нарышкін, ён не паслухаўся парадаў і паехаў. З-за пратэрмінаванай візы яго знялі з аўтобуса на мяжы.

«Мне зладзілі жорсткі шмон з вельмі глыбокім даглядам (калі вы разумееце, аб чым я). Таму што я крычаў, што я грамадзянін Беларусі. (…) Яны мне ўляпілі штамп [у пашпарт] і сказалі, што ў мяне забарона на год на атрыманне Шэнгену і ўезд у Літву за тое, што я пратэрмінаваў і тут бузю».

Але на гэтым справа не скончылася.

«Мне падалося гэтага мала. Тым больш, што ў мяне з сабою быў запас алкаголю. Яны не забіралі яго (гэта было неразважліва з іх боку). Мяне вывелі на нейтральную зону, каб мяне прыйшлі і сустрэлі беларускія пагранічнікі (яны ім пазванілі).

Гэта было, як у фільме. Мяне выводзяць. Я стаю бухушчы, гневаюся, што мне нельга будзе год у Літву ўязджаць, якую я вельмі моцна люблю.

Ідуць беларускія пагранічнікі і крычаць мне: «Ідзі да нас насустрач!». Я іду насустрач і ім крычу: «Я ўжо ў бяспецы?!» Яны гавораць: «Так, ты пад нашай аховай!»

І я нічога лепшага не прыдумаў, як адпомсціць вось гэтым [літоўскім] пагранічнікам — зняць штаны і паказаць голую дупу. Я быў вельмі горды за сябе. У 22 гады будучы вельмі п'яным», — расказвае Нарышкін.

Далей беларускія пагранічнікі падсадзілі Нарышкіна ў машыну нейкага дальнабойшчыка, і ён паспяхова даехаў да Мінска.

Але гісторыя мела працяг. Праз год мужчына звярнуўся ў консульства Літвы па візу.

«Усё. Год прайшоў. Я іду, падаю дакументы. Мне прыходзіць адмова. Мне аддалі ліст, там унутры пашпарт, адмова і фатаграфія мяне з голай дупай, і напісана: «У вас не год [забароны на ўезд], у вас тры гады».

Па словах Нарышкіна, больш так ён не рабіў.

Каментары2

  • Язэп
    20.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Рамане
    20.11.2024
    Рэдакцыя, пастаўце тую фотку на загаловак)

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным1

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска12

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным1

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць