Грамадства

Як зрабіць так, каб ваша ялінка была ярчэйшая, чым у суседа

Ці можна пакідаць гірлянду ўключанай на ноч, распавялі ў МНС.

Пажарныя заклікаюць абавязкова выключаць гірлянды на ноч і ў той час, калі дома нікога няма. Пры рэзкім перападзе напружання можа адбыцца кароткае замыканне і ўзгаранне.

Пры выбары навагодніх упрыгожанняў варта звяртаць увагу на назву, вытворцу, фірму, дапушчальную магутнасць і напружанне, прызначэнне (гэта значыць, ці можна выкарыстоўваць гірлянду для ўпрыгожвання ялінкі), а таксама яе даўжыню.

Нельга выкарыстоўваць гірлянды з пашкоджанымі правадамі або без лямпачак. На бяспеку ўпрыгожання ўплывае нават тое, наколькі надзейна замацавана ялінка: калі яна пачне падаць і пацягне правад, можа адбыцца замыканне.

Калі хочаце, каб ваша ялінка была ярчэйшай, чым у суседа, не варта абмотваць яе некалькімі гірляндамі і адначасова ўключаць іх у сетку. Дастаткова набыць адну магутную, каб не справакаваць перагрузку электрычнай сеткі і, у выніку, пажар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу66

Грамадствадапоўнена66

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу66

Грамадствадапоўнена66

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць