Усяго патроху77

Ці часта беларускі сутыкаюцца з харасментам? Актывісты правялі апытанне

Арганізацыя «Прававая ініцыятыва» і актывістка Наста Базар апыталі беларусак у эміграцыі датычна перажытага імі харасменту — прыставанняў і сэксуалізаваных дамаганняў.

Тэкст справаздачы быў апублікаваны на сайце «Прававой ініцыятывы».

У пісьмовай частцы даследавання паўдзельнічалі 39 жанчын, таксама 8 рэспандэнтак пагадзіліся на больш глыбокія інтэрв’ю.

Паводле вынікаў апытання, 79% жанчын хаця б раз у жыцці сутыкаліся з тым ці іншым відам харасменту. Гаворка можа быць, напрыклад, пра недарэчныя кампліменты знешнасці, жарты з сэксуальным падтэкстам, якія выклікаюць у ахвяры пачуццё дыскамфорту, няўзгодненыя дотыкі, іншыя праявы непажаданай увагі і г.д.

26,9% апытаных адзначылі, што мелі месца недарэчныя каментары сэксуальнага зместу датычна іх саміх ці іх адносінаў, 19,2% жанчын расказалі пра спробы фізічнага кантакту без іх згоды (абдымкі, непажаданыя дотыкі і г.д.), 17,3% — пра дакучлівую ўвагу да сябе. У жанчын, якія расказвалі пра харасмент на працы, запыталі, ці дапамагло ім у такім выпадку кіраўніцтва — толькі 17% рэспандэнтак адзначылі, што былі прынятыя эфектыўныя меры.

Аўтары апытання адзначаюць, што ў эмігрантак узмацняецца адчуванне ўразлівасці, а тыя, хто дазваляе сабе харасмент, адчуваюць, што ў іх больш шансаў сысці непакаранымі за гэта. Праблема таксама ў прававой безабароннасці эмігрантак і ў іх фінансавай нестабільнасці, калі жанчына робіцца больш уразлівай і яе лягчэй выкарыстаць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Базар-вакзал
    09.12.2024
    А якое значэньне маюць адсоткі ў нерэпрэзэнтатыўным даследванні? 39 анкет - гэта нішто
  • Чэл
    09.12.2024
    І што гёта робіцца?… у Еўропе…, ды ў 21 стагодзі… ды так шмат таго ХАРАЗМАНТУ.
    Раней яго чамусь не было… мае дзед і бабка нічога не ўзгадывалі пра гэты харазмант і шчасьлівыя былі сем’і без разводаў…і дзяцнй шіат было… і не скардзіліся гт іужчыны ні жанчыны…
    А зарас навокал адзін харазмант…
  • даведка
    10.12.2024
    Новый министр культуры тоже этим отличился... https://youtu.be/CldDA7gsOx4

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць