Культура22

Дывэрсіі людажэра-партызана

Зьўленьне беларускамоўнага Шрэка – неабходная дывэрсія ў тутэйшай мэдыяпрасторы. Балотны хуліган з добрым сэрцам выдатна ўпісваецца ў мясцовыя рэаліі.

Зьўленьне беларускамоўнага Шрэка – неабходная дывэрсія ў тутэйшай мэдыяпрасторы. Балотны хуліган з добрым сэрцам выдатна ўпісваецца ў мясцовыя рэаліі.

Здаецца, быццам героі ад самага пачатку былі беларускамоўнымі, сваімі ў дошку, тутэйшымі – і гэта ёсьць першай дывэрсіяй «зялёнага» партызана.

Перакладчыца Вольга Калацкая і рэдактар Зьміцер Саўка зрабілі англамоўныя жарты – «клясычна беларускімі», натуральнымі й даступнымі для шырокага гледача. Гэта другая дывэрсія людажэра Шрэка.

Аляксандар Памідораў, рэжысэр дубляжу Сяргей Патаранскі і кіраўнік праекту Франак Вячорка адаптавалі пераклад да мясцовых рэалій – і гэта самая скандальная, але й супярэчлівая дывэрсія дубляжу.

Так «Нацыянальны аркестар пад кіраўніцтвам Фінбэрга» (у фільме – каралеўскія глашатаі) і паліцыйная перадачка пад «Панараму» з каціна-«апазыцыйным» мявам – надзвычай трапна й вельмі сьмешна.

А вось пераўтвараць карчму «Атрутнае яблычка» ў рэстарацыю «Грунвальд», а «кніжку жахаў» – у гісторыю Беларусі – ня лепшая думка дый стрэл у «малако». «Шрэк» – і так парадыйны, дадаваць у яго «гоблінскія» камэнтары варта зь вялікаю асьцярожнасьцю.

Але сваю дывэрсійную ролю Шрэк выканаў. Аграмадны, зялёны, дасьціпны – выліты Аржамень.

Публіка патрабуе працягу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ6

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ6

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць