Грамадства99

«Калі цябе звольнілі з мянтоўкі». Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго тыктокера за відэа пра міліцыю

Сцвярджаецца, што нядаўна яго звольнілі з органаў.

Сілавікі затрымалі блогера Аляксея, які зняў відэа пасля звальнення з міліцыі. Прынамсі так сцвярджае блізкі да сілавікоў канал.

У роліку, які пакуль не выдалены з тыктока, хлопец адкрывае рот пад гук з лозунгам крымінальнай субкультуры АУЕ «Жыццё злодзеям, смерць мусарам». А надпіс на відэа абвяшчае: «Ты, калі цябе звольнілі з мянтоўкі».

Канал сілавікоў паведамляе, што 20-гадовага блогера нядаўна звольнілі з міліцыі, пасля чаго ён і запісаў такі ролік. Відэа сабрала амаль 32 тысячы праглядаў і трапілася на вочы былым калегам Аляксея.

Апошні ролік на канале, на які падпісаныя 617 чалавек, выйшаў пяць гадзін таму. Мяркуючы па ўсім, тыктокера затрымалі.

Што яму пагражае, невядома. Аднак сілавікі сцвярджаюць, што ён «вельмі шкадуе і ў далейшым здымаць відэа для тыктока не мае намеру».

Учора стала вядома аб затрыманні за непавагу да органаў 18-гадовай дзяўчыны — яна зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта. 

Каментары9

  • Лявон
    11.12.2024
    Тыкток мазгоў
  • даведка
    11.12.2024
    Уволили из ОМОН? А до этого, где служил? В спецназе внутренних войск генерала Карпенкова? Или его в милицию взяли вместо срочной сразу после школы или ПТУ?
  • FF
    11.12.2024
    даведка,
    Хіба ішла гаворка пра АМАП?
    Па ўзросце мог толькі замест тэрміновай. Але цяпер у такім выпадку адпрацаваць у мянтуры трэба не два гады, а пяць. Так што, магчыма, звольнілі за нейкую правіну, а ў войска забраць не паспелі.

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць