Грамадства99

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Пра вызваленне Антаніны Канавалавай напісала ў фэйсбуку яе маці, Ганна Канавалава. Жанчына была асуджаная да 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Антаніна Канавалава

«Сёння — самы шчаслівы дзень у нашым жыцці. Мая дачушка нарэшце выйшла на волю!» — напісала Ганна Канавалава.

«Дзеці так моцна сумавалі па маме. Кожнае іх слова, кожная слязінка ў вачах разбівалі сэрца, але я заўсёды верыла, што гэты дзень надыдзе», — дадала яна.

Антаніна Канавалава выйшла на волю датэрмінова, па памілаванні, указ аб якім Лукашэнка падпісаў 9 снежня.

Антаніна Канавалава на выбарах 2020 года была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яна была затрыманая 6 верасня 2020 года і асуджаная ў адміністрацыйным парадку на 40 базавых велічынь штрафа за ўдзел у несанкцыянавым мерапрыемстве. Аднак пасля суду жанчыну не адпусцілі, а перазатрымалі ў межах крымінальнай справы, звязанай з дзейнасцю тэлеграм-канала «Армія з народам».

У пачатку кастрычніка 2020 года па справе аб удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, быў затрыманы і муж Антаніны Сяргей Ярашэвіч. Пасля мужа і жонку судзілі разам.

7 мая 2021 года ў Мінскім абласным судзе былі вынесеныя прысуды фігурантам справы па телеграм-канале «Армія з народам». 

Антаніна Канавалава была па ёй асуджаная да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пасля яе ўключылі ў спісы асоб, датычных да «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці. 

У зняволенні Антаніна атрымала інваліднасць 3-й групы па зроку. 

Яе муж Сяргей Ярашэвіч быў асуджаны спачатку таксама да 5,5 гадоў зняволення, але пасля яму на новым судзе дадалі да гэтага тэрміну яшчэ 9 месяцаў. Пакуль ён застаецца за кратамі.

У Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча двое дзяцей: Насці цяпер восем гадоў, а Ваню — дзесяць. Увесь час зняволення бацькоў дзецьмі апякуецца мама Антаніны Канавалавай Ганна, яна жыве з унукамі ў Польшчы.

Каментары9

  • Марита
    15.12.2024
    Когда очередная новость про мелкозерова? Давно не писали )))
  • Янка
    15.12.2024
    SHOS, ў народзе гэтае племя завуць проста менты, нічога новага і ўсем панятна
  • Дэм сілы - гэта сіла!
    15.12.2024
    Боты, Святлана Ціханоўская сваіх не кідае! Дзякуй за кругласуткавую працу па вызваленні нашых палітзняволеных Франаку Вячорку, Валеру Кавалеўскаму, Вользе Гарбуновай, Марыі Мароз, Паўлу Латушку, Ангеліне Мельнікавай і Андрэю Стрыжаку. Вашыя галасы ў Еўрапарлямэнце і ў Стратэгічным дыялозе з ЗША нарэшце пачутыя.
    Рушым далей!

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць