Меркаванні66

Паляваньне на мяккі знак

Ня выключана, што ў высокага начальства на першым пляне — жаданьне ўвекавечыць сябе ва ўсіх сфэрах на манэр Пятра І, які ў ліку іншага перайначыў і азбуку. Піша Аляксандар Класкоўскі

Моўнае пытаньне — наскрозь палітызаванае. Распрацоўшчыкі новых артаграфічных правілаў супакойліва цьвердзяць, што праца вялася не адзін год з шырокім прыцягненьнем грамадзкасьці. Але дастаткова сказаць, што для сп.Трусава, кіраўніка Таварыства беларускай мовы, гэты дакумэнт застаецца катом у мяху.

Нашто так гнаць коней, рыхтуючы праект на подпіс прэзыдэнту за два тыдні, без друкаваньня ў газэтах? З правіламі дарожнага руху вунь колькі насіліся! Зразумела: там палітыкі няма, можна й пагуляць у галоснасьць. Моўнае ж пытаньне — наскрозь палітызаванае. Таму наверсе хочуць праштампаваць рашэньне бяз шуму і пылу.

Келейнасьць сама па сабе спарадзіла меркаваньні пра новы наступ на беларушчыну, і найперш на тарашкевіцу. Вінцук Вячорка выказвае засьцярогу, што супраць "няправільнай" артаграфіі, то бок вольнага беларускага слова, пачнуць змагацца ня толькі ў сфэры традыцыйных медыяў, але і ў інтэрнэце — "ёсьць жа кітайскі досьвед". А што, возьмуць дый паставяць уэб-фільтар супраць "лішніх" мяккіх знакаў!..

Зрэшты, ці не дэманізуем мы ўладу? Ня выключана, што ў высокага начальства на першым пляне — жаданьне ўвекавечыць сябе ва ўсіх сфэрах на манэр Пятра Першага, які ў ліку іншага перайначыў і азбуку. Аляксандар Фядута бачыць тут "комплекс дэміюрга". Але ж і ад магчымасьці лішні раз прыціснуць апазыцыю — татальнасьцю новых правілаў — наверсе наўрад ці адмовяцца.

Аднак самі артаграфічныя навацыі могуць выклікаць раздражненьне і ў зусім апалітычнай публікі зь ліку настаўнікаў, вучняў ды іхніх бацькоў. Бо дадасца тлуму, блытаніны, рызыкі зрэзацца на іспытах... Кіраўнік Інстытуту мовазнаўства сп.Лукашанец суцяшае, што артаграфічныя зьмены будуць ўносіцца ў падручнікі паступова. Але такое адсяканьне хваста за некалькі разоў, бадай, толькі ўзмоцніць неразьбярыху.

Прадстаўнік Мінадукацыі, маючы на ўвазе тарашкевіцу, заяўляе, што "нельга загрувашчваць" мову "неінфарматыўнымі знакамі". Але нават у таталітарным СССР у 60-х гадах не прайшла ідэя пісаць "доч" і "ноч" без "лішняга" тут для расейскага маўленьня мяккага знака. Адмыслоўцы кажуць, што мы чытаем словы цалкам, "гіерагліфічна", і "спрашчэньне" насамрэч прымушае часьцей спатыкацца.

Дарэчы, расейцаў яшчэ раз выратавала ад моўнай рэформы Людміла Пуціна —прэзідэнцкая жонка з філялягічным дыплёмам. Можа, Пуціны зрабілі высновы з досьведу блізкіх ім немцаў? Тыя, скарэктаваўшы правілы ў 1998 годдзе, так напакутаваліся, што летась мусілі правесьці "рэформу рэформы" — скасаваць найболей спрэчныя навацыі. Прыватным жа кампаніям і мэдыям увогуле дазваляецца самастойна вызначаць, які правапіс ужываць. Напрыклад, кансэрватыўная Frankfurter Allgemeine Zeitung прынцыпова трымаецца за старыя правілы.

У нас такі нумар наўрад ці пройдзе. Але калі артаграфічнымі навэлямі скарыстаюцца як зброяй супраць клясычнага правапісу, то лінгвісты-адміністратары рызыкуюць здабыць герастратаву славу.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку73

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць