Эканоміка

Нацбанк увёў ліміты на зняцце наяўных з замежных картак

Часовыя абмежаванні на зняцце грошай банкаўскіх карт замежных эмітэнтаў уводзяцца з 20 снежня 2024 года, паведамляе Нацбанк Беларусі. Ліміты будуць дзейнічаць да 1 лютага будучага года.

На працягу месяца з замежных картак можна будзе зняць не больш за 25 базавых велічынь, гэта значыць не больш за 1 тысячу беларускіх рублёў. З 1 студзеня 2025 года гэта будзе сума не больш за 1050 рублёў.

«Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам аператыўнай інфармацыі, якая паступае ад праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, у мэтах зніжэння рызык здзяйснення рознага роду супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян і юрыдычных асоб», — сказана ў паведамленні.

Пры жаданні зняць больш грошай з замежнай карткі трымальнік павінен звярнуцца ў касу банка, прад'явіўшы дакумент, які сведчыць асобу.

Таксама цяпер уносіць наяўныя на рахунак праз банкаматы, інфакіёскі і іншыя падобныя прылады па сістэме АРІП можна будзе толькі з карткай або з выкарыстаннем «іншага плацежнага інструмента, які прадугледжвае ідэнтыфікацыю яго трымальніка».

Унесці грошы можна і праз касы банкаў, але таксама з дакументам, які сведчыць асобу.

Каментары

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць