Спорт11

Экс-гульца чэмпіянату Беларусі могуць прадаць у англійскую прэм'ер-лігу за 30 мільёнаў еўра

Названы яшчэ адзін англійскі клуб, у сферу інтарэсаў якога ўваходзіць былы абаронца «Энергетыка-БДУ», узбек Абдукадзір Хусанаў.

Абдукадзір Хусанаў. Фота: ФК «Ланс»

Да футбаліста «Ланса» і зборнай Узбекістана праяўляе цікавасць «Ньюкасл», піша football.by.

Але, як паведамляе крыніца, цяперашні клуб 20-гадовага футбаліста разлічвае прыстойна зарабіць на яго продажы, і стартавы кошт можа дасягнуць 30 мільёнаў еўра.

Абдукадзір Хусанаў гуляў за мінскі «Энергетык-БДУ» ў чэмпіянаце Беларусі ў 2022-2023 гадах, улетку 2023 года перайшоў у французскі «Ланс». З таго часу згуляў за клуб 30 матчаў, у тым ліку і ў Лізе чэмпіёнаў.

Раней паведамлялася пра цікавасць да Хусанава «Тотэнхэма» і «Пары Сен-Жэрмена».

Каментары1

  • Жвір
    19.12.2024
    Беларускі чэмпіянат неблагая стартавая пляцоўка для таленавітай, пачынаючай свай шлях у вялікім футболе, моладзі. Канечне, узроўнем ён цяпер ніжэй, чым у 10-м. - 18-м., аднак гэта не азначае, што цяперашні ўзровень натуральны й аб'ектыўны.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць9

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка нарасціла валасы і засталася ў шоку ад цаны2

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Два чалавекі загінулі падчас ультрамарафону ў Расіі3

Што цяпер са здароўем Ціханоўскага?6

Ціханоўскі расказаў, што было ў лазні пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ3

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол62

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

У Пухавіцкім раёне на пажары загінула 12-гадовая дзяўчынка з бабуляй

Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў загінулага намесніка кіраўніка ВМФ другой «Залатой зоркай» Героя Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць9

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць