Свет11

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі

Гаворка ідзе пра амаль дзве тысячы сірыйскіх вайскоўцаў і афіцэраў зрынутага рэжыму Башара Асада, якія разам са зброяй і тэхнікай уцяклі ад паўстанцаў у суседні Ірак і спадзяваліся знайсці там палітычны прытулак.

Байцы Сірыйскай арабскай арміі (якой ужо фактычна не існуе) пазіруюць для прапаганды. Фота: syriadirect.org

Ірак перадаў новым уладам Сірыі ўсіх сірыйскіх салдат і афіцэраў, якія прыехалі шукаць прытулку ў краіне за дзень да падзення рэжыму Башара Асада, перадае турэцкае агенцтва Anadolu са спасылкай на афіцыйныя рэсурсы Ірака. 

«1905 сірыйскіх вайскоўцаў, уключаючы афіцэраў, салдат і іншы персанал, прыйшлі на іракскую мяжу ў пошуках прытулку з-за нядаўніх падзей у Сірыі. У адказ на гэта ўзброеныя сілы Ірака дазволілі ім прайсці па гуманітарных прычынах пасля атрымання адпаведнага дазволу іракскіх уладаў. 

Пасля амністыі, абвешчанай новымі ўладамі Сірыі, усе вайскоўцы былі перададзены назад сірыйскаму боку», — гаворыцца ў заяве Аб'яднанага аператыўнага камандавання арміі Ірака.

Ведамства адзначыла, што ўся зброя і тэхніка, якая была ў сірыйскіх вайскоўцаў пры перасячэнні мяжы, пакуль засталася пад аховай у Іраку, чакаючы перадачы новаму ўраду Сірыі пасля яго фармавання.

Башар Асад, які кіраваў Сірыяй на працягу амаль 25 гадоў, уцёк у Расію пасля таго, як сірыйскія паўстанцы 8 снежня ўзялі пад кантроль сталіцу краіны Дамаск. Сам Асад пасля заявіў, што яго эвакуацыі ў Расію папярэднічалі «калапс сірыйскай арміі і параліч дзяржаўных інстытутаў». Паводле яго сцвярджэння, ад арміі і народа той не адмаўляўся.

Каментары1

  • Урок всем
    20.12.2024
    Да, не защищали режим Асада в последний день существования режима.
    Но и не бросили оружие, не перешли на сторону народа, не отдали оружие повстанцам.

Цяпер чытаюць

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?1

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

Блогер-канспіролаг Вірус знайшоў новую працу6

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ1

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?1

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць