Трагедыя адбылася сёння каля 19:55 у Дзяржынскім раёне на аўтадарозе Дзяржынск-Рубяжэвічы, паблізу вёскі Новая Рудзіца.

48-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем Toyota Yaris, збіў 60-гадовага мясцовага жыхара, які ішоў і каціў ровар па паласе руху.

Пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Святлоадбівальнымі элементамі ён сам пазначаны не быў, але на ровары быў катафот.

Каментары