Грамадства1212

Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною

У новым выпуску ТОКу знакаміты рэжысёр Мікалай Халезін расказаў пра сваё стаўленне да Паўла Латушкі.

Падчас размовы вядучая «Тока» Наста Роўда папрасіла Мікалая Халезіна выказаць меркаванне пра Паўла Латушку.

«Мы сябруем з ім. Пры гэтым, калі мы толькі пазнаёміліся і пачалі камунікаваць, я яму выказаў усе свае прэтэнзіі. Што самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі ў той перыяд, калі ён быў міністрам культуры», —

адказаў Мікалай Халезін і патлумачыў, што такая пазіцыя з боку дзяржавы не была пазіцыяй Латушкі.

«Яму не трэба было каяцца перада мной. Таму што я ведаў, што гэта была не яго работа. Гэта рабіў [Уладзімір] Макей, які тады ўзначальваў Адміністрацыю прэзідэнта».

Як сцвярджае Халезін, падчас адной з размоваў ён распытваў у Латушкі яго планы на будучыню:

«Я кажу: «Што ты хочаш далей? Як бы ты сабе ўяўляў сваю кар'еру?» Ён мне расказаў, і мне спадабалася тое, што ён гаварыў. Але гэта лепей няхай ён гаворыць».

Халезін даводзіць, што ў яго з Паўлам Латушкам склаліся вельмі добрыя адносіны:

«Павел — той чалавек, якому я магу проста пазваніць ноччу і сказаць: «Вось заўтра ранкам такая-та сустрэча. Як думаеш?» Ён бадзёра раскажа, быццам бы і не спаў. Ён малайчына, яго працаздольнасць вар'яцкая.

@tokbelarus Почему режиссер Николай Халезин смеется над Лукашенко и его пропагандой? #политика #беларусь #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси #Лукашенко ♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

Дзіўна, што гэта якраз два чалавекі, якія цяпер на чале працэсу — ён і Святлана [Ціханоўская]. Яны, здаецца, двухжыльныя. Але я разумею, што гэта ўсё вельмі цяжка даецца. І па здароўі».

На пытанне, ці бачыць Латушку прэзідэнтам Беларусі, рэжысёр адказаў:

«Чаму б і не. Гэта будзе ён вырашаць. Я думаю, ён хацеў бы стаць прэзідэнтам. Таму што для палітыка гэта увогуле як бы сусветны рэкорд — стаць прэзідэнтам. Я бачу яго [на пасадзе] лёгка. Таму што ён зможа балансаваць, зможа адстойваць пазіцыю Беларусі, а не сваю».

Глядзіце цалкам:

Каментары12

  • Мані-мані-мані
    22.12.2024
    Такім людзям, як Халезін, нават калі заўра б Лукашэнка апынуўся ў эміграцыі і меў уплыў на размеркаванне грантаў, было б таксама цалкам Ок. Кім бы ён быў у Беларусі? Ніхто і ня ведаў яго. А тут і гастраляю, і піярыцца на беларускай тэматыцы, ды і грошы ня пахнуць.
  • Gash
    22.12.2024
    Ці не той гэта Халезін які сам прызнаўся што працуе на КДБ лукашызму, злачынную арганізацыю якая займаецца пераследам палітычных праціўнікаў рэжыму, членаў іх сямей, палітычнымі рэпрэсіямі, творыць міжнародныя злачынствы супраць чалавецтва і займалася і займаецца генацыдам беларускага і іншых народаў, палітычнымі забойствамі і іншымі злачынствамі?
  • Міхась
    22.12.2024
    Безумоўна, чагосьці дамагчыся ў лукашэнкаўскай Беларусі Халезіну было б надта цяжка і нават немагчыма. А вось самарэалізавацца ў Вялікай Брытаніі ён здолеў. Мэтай дэмакратычных сіл з'яўляецца будаванне краіны, ў якой кожны будзе мець магчымасці для самарэалізацыі ня горшыя за брытанскія. Але дыктатарскі рэжым Лукашэнкі, які разглядае ўсіх самастойных і незалежных беларусаў ворагамі - несумяшчальны з гэтай мэтай. Таму ён мусіць быць знішчаны.

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Віктара Лукашэнку ў Амане назвалі «спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта»13

Зяленскі заявіў, што УСУ амаль цалкам зачысцілі Купянск ад расіян11

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць