Здарэнні

У Слуцкім раёне школьны аўтобус сутыкнуўся з Audi

Школьны аўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем Audi A6 у Слуцкім раёне на 86-м кіламетры дарогі Р-23 Мінск-Мікашэвічы. ДТЗ адбылося 24 снежня каля 14:20, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

35-гадовы кіроўца легкавіка рухаўся з боку Мінска ў бок Салігорска. У правай паласе руху ён сутыкнуўся са школьным аўтобусам пад кіраваннем 69-гадовага кіроўцы.

Аўтобус ехаў з боку вёскі Покрашава ў бок вёскі Ануфравічы і вёз дзяцей са школы дадому. У салоне знаходзілася 11 дзяцей і адзін дарослы, які іх суправаджаў.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Школьнікаў даставілі для агляду ў Слуцкую ЦРБ, агледзелі і адпусцілі дадому.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць