Свет2323

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы

Адна з дзяўчат сцвярджае, што была збітая і згвалтаваная, пасля таго як адмовілася займацца сэксам без прэзерватыва і хацела пайсці.

Мікіта Мазепін. Фота: інстаграм

Пра таямніцы сям'і алігарха Дзмітрыя Мазепіна расказвае тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ». Па звестках канала, яго 25-гадовага сына Мікіту Мазепіна не раз абвінавачвалі ў гвалце дзяўчат.

Такія гісторыя былі непублічнымі, бо пасля іх падключаецца служба бяспекі Мазепіна-старэйшага, якая вырашае ўсе пытанні пагрозамі і грашыма.

Мікіта Мазепін — расійскі гоншчык «Формулы-1». Ён таксама заснаваў Фонд дапамогі спартсменам, адхіленым ад спаборніцтваў па неспартыўных прычынах. З 2022 па 2024 год быў пад персанальнымі санкцыямі Вялікабрытаніі, Украіны і Швейцарыі.

«ВЧК-ОГПУ» апісвае адну з гісторый, якая адбылася два гады таму.

У маі 2022-га праз дыспетчара ў апартаменты ў Масква-Сіці была выкліканая дзяўчына Віка. Там яе чакаў малады чалавек, якога звалі Мікіта, два яго сябры і два ахоўнікі.

Мікіта, знаходзячыся ва ўзбуджаным стане, паводзіў сябе вельмі груба. Дзяўчына катэгарычна адмовілася займацца сэксам без прэзерватыва і хацела пайсці. Але малады чалавек узяў пісталет у аднаго з ахоўнікаў, нанёс дзяўчыне некалькі ўдараў па галаве і целе. Пасля гэтага пацярпелую, па яе словах, па чарзе згвалтавалі Мікіта і яго сябар.

Пасля таго, што здарылася, яна вырашыла зняць на відэа тых, хто нападаў. У выніку Мікіта адабраў у яе тэлефон і разбіў, а дзяўчыну выкінуў з апартаментаў. Тая ў слязах села ў таксі, кіроўца, убачыўшы, у якім яна стане, адвёз яе ў траўмапункт. Віка напісала заяву ў паліцыю.

Фота: тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ»

Адначасова яна напісала пра тое, што здарылася, у групу, дзе эскортніцы распавядаюць аб праблемных кліентах. Да таго часу яна яшчэ не ведала, кім з'яўляўся гэты «Мікіта».

Высветлілася, што перад пацярпелай да Мікіты прыязджала іншая дзяўчына і збегла праз агрэсіўныя паводзіны маладога чалавека. 

Дзяўчаты высветлілі, што іх крыўдзіцель — Мікіта Мазепін. Яшчэ некалькі дзяўчат распавялі ў групе, што сутыкаліся з аналагічнымі выпадкамі гвалту з боку Мазепіна, як у Маскве, так і ў Куршавелі.

У 2020-м Мікіта Мазепін ужо трапляў у скандал. Тады ён у сацсеткі выклаў відэа, як жартам прыставаў да дзяўчыны ў машыне, а тая, выглядае, сама спрабуе яго спакусіць. Тое відэа гоншчык хутка выдаліў, а пасля выбачыўся за свае паводзіны. 

Бацька гоншчыка, мільярдэр і ўладальнік «Уралхіма» Дзмітрый Мазепін, родам з Мінска і вучыўся ў Мінскай сувораўскай вучэльні. У Мінску сёлета затрымлівалі яго партнёраў, але хутка адпусцілі. Некалькі гадоў таму Раман Пратасевіч у інтэрв'ю АНТ пасля свайго прызямлення сцвярджаў, што тэлеграм-канал «Нехта» спансіраваў нейкі расійскі мільярдэр, звязаны з Уралам і здабычай карысных выкапняў. Пад гэтае апісанне падпадаў Дзмітрый Мазепін. Тады гэта, аднак, падалося зрэжысаванай заявай з нейкімі невідавочнымі мэтамі. Сам Мазепін пасля заявіў, што ён і яго кампаніі ніколі не фінансавалі тэлеграм-канал «Нехта».

Каментары23

  • Не панятна
    01.01.2025
    Каго з беларусаў цікавіць садызм нейкага расейскага мажора? Навошта гэта пісаць?
  • ха
    01.01.2025
    так тож русский мир с их скрепами
  • хтосьці
    01.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю24

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах30

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць