Свет1010

Кіраўнік французскага МЗС: Еўрасаюз не дазволіць нікому ўварвацца ў Грэнландыю

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што Еўрасаюз не дапусціць уварвання ў свае межы з боку іншых краін, кім бы яны ні былі, піша Радыё Свабода.

Сталіца Грэнландыі Нуук. Фота: Martin Zwick/REDA/Universal Images Group via Getty Images

Так палітык пракаментаваў на просьбу журналіста адмову абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выключыць прымяненне сілы ў пытанні з набыццём Грэнландыі. Трамп некалькі разоў заяўляў пра жаданне набыць Грэнландыю ў Даніі, назваўшы яе «абсалютна неабходнай» для амерыканскай бяспекі. Данія адмаўляе магчымасць такой здзелкі.

На прэс-канферэнцыі 7 студзеня ў абранага прэзідэнта ЗША спыталі, ці выключае ён прымяненне эканамічнага або ваеннага прымусу для вырашэння гэтага пытання. Ён адмовіўся пацвердзіць, што гэта немагчыма.

Французскі міністр дадаў, што не лічыць, што ЗША насамрэч збіраюцца ўварвацца на востраў. «Калі вы пытаецеся ў мяне, ці думаю я, што Злучаныя Штаты ўварвуцца ў Грэнландыю, мой адказ — не. Але ці ўвайшлі мы ў перыяд, калі выжывае наймацнейшы? Мой адказ — так», — сказаў Баро.

Баро каментаваў словы Трампа для «Радыё Франс». «Грэнландыя — аўтаномія Даніі і з’яўляецца тэрыторыяй ЕС. Не можа быць і размовы пра тое, каб ЕС дазволіў якой-небудзь іншай краіне ў свеце атакаваць свае суверэнныя межы», — заявіў ён.

Каментары10

  • Суродзіч
    08.01.2025
    Нуль шанцаў. На ЕС цяпер вельмі лёгка штатам будзе націснуць. Без Паўночных плыняў і Дружбы, калі Трамп перакрые кранік яшчэ і са звадкаваным газам, увесь кантынент просто ляжа. Галандыя ўласную здабычу спыніла. Толькі на нарвежскім газе не працягнуць, плюс яго пастаўкі не вельмі надзейныя. Так што брусельскія палітыкі могуць памахаць зледзянелай выспе ручкай. Ніякіх рэальных шляхоў яе абароны ў іх няма.
  • Памахай лепей крамлю ручкай
    08.01.2025
    Суродзіч, зноў крамлёўскія байкі. Па-першае, нарвежскі газ паступае стабільна. Па-другое, таксама ідуць пастаянныя пастаўкі з бліжняга ўсходу і арабскіх краін.
  • Суродзіч
    08.01.2025
    Памахай лепей крамлю ручкай, Весела жыць у паралельнай рэчаіснасці. На самай справе ж ЗША пастаўляюць палову ўсяго звадкаванага газу ў Еўропу на дадзены момант. А Катар пастаўляе мізэрные 10%. Думаеце, лёгка будзе замясціць гэтыя аб'ёмы? Без падвышэння цаны? Утопія. Пакладзем зубы на паліцу за Грэнландыю, ага. Усё жыццё марыў.

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць