Свет11

У Венесуэле выкралі зяця апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты

Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура пасля выбараў выдаў ордэр на арышт кандыдата ад апазіцыі Эдмунда Гансалеса і абвясціў узнагароду за яго затрыманне. Зараз быў выкрадзены зяць Гансалеса.

Гансалес паведаміў, што яго зяць Рафаэль Тударэс быў «перахоплены мужчынамі ў чорным адзенні з капюшонамі», калі вёз сваіх дзяцей у школу. «Яны пасадзілі яго ў залаты пікап з нумарам AA54E2C і завезлі», — заявіў палітык. З тых часоў пра мужчыну няма ніякіх навін, піша Bild.

Выкраданне адбылося на наступны дзень пасля таго, як прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запрасіў Гансалеса, які жыве ў выгнанні ў Іспаніі, на перамовы ў Белы дом. ЗША, як і некалькі краін Лацінскай Амерыкі, прызнаюць Гансалеса, а не Мадура, пераможцам прэзідэнцкіх выбараў 28 ліпеня.

Мясцовая выбарчая камісія, якая падтрымлівае ўладу, абвясціла пераможцам выбараў Мадура, аднак да гэтага часу адмаўляецца публікаваць падрабязныя вынікі.

Апазіцыя абвінавачвае ўрад у фальсіфікацыі выбараў і заяўляе пра сваю перамогу. Паводле даных штаба Гансалеса, у іх ёсць падрабязныя вынікі больш чым 80% выбарчых акруг, якія пацвярджаюць, што Гансалес атрымаў каля 70% галасоў, а Мадура — толькі 30%.

Заўтра абодва кандыдаты маюць намер прынесці прысягу як прэзідэнты. Гансалес плануе вярнуцца на радзіму, нягледзячы на ордар на арышт. У краіне зноў чакаюцца масавыя пратэсты, якія ў мінулы раз былі жорстка падаўлены.

Тым часам Марыяна, дачка Гансалеса, піша ў X: «Сёння мае дзеці адчуюць адсутнасць свайго бацькі, як і больш за 2000 сваякоў палітычных зняволеных, якія былі арыштаваныя пасля 28 ліпеня і чыя адзіная «віна» ў тым, што яны засталіся вернымі сваім дэмакратычным каштоўнасцям».

Каментары1

  • Ёсік
    09.01.2025
    Я са сваім народам не ваюю. Прыблізна такі тэкст гучыць на расейскай, па-беларуску, калі таго патрабуе сітуацыя, на гішпанскай, па-арабску, на азербайджанскай, карацей там, дзе ўлады наеліся, і не трымаюцца сінімі пальцамі за фатэль прызідэнта.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»1

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву19

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом31

«Маша і Мядзведзь» пакідаюць Расію11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»1

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць