Грамадства1313

У Віцебску міліцыя сабрала больш за дзясятак таксістаў з Туркменістана, каб прыгразіць ім высылкай

У Першамайскім раёне Віцебска міліцыя арганізавала прафілактычную сустрэчу з грамадзянамі Туркменістана, якія працуюць таксістамі, пасля таго, як аднаго з іх выслалі з краіны за парушэнні правіл дарожнага руху і іншыя адміністрацыйныя парушэнні. Міліцыя прыгразіла ім высылкай і забаронай на ўезд.

Больш за дзясятак таксістаў з Туркменістана, якія працуюць у Віцебску, сабралі ў актавай зале Першамайскага РАУС, каб тыя асабіста выслухалі папярэджанне з боку міліцыі. Прычынай стала справа іх суайчынніка — 38-гадовага кіроўцы, які быў высланы з Беларусі. Як распавяла начальніца аддзела па грамадзянстве і міграцыі маёр Вольга Каралёва, у лютым гэты чалавек справакаваў ДТЗ і раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

У выніку мужчыну выслалі з Беларусі, і яму забаронена ўязджаць у краіну цягам трох гадоў.

Прысутных папярэдзілі, што ў выпадку парушэнняў, «выдварэнне будзе непазбежным».

Падпалкоўнік міліцыі Таццяна Зверава заявіла мігрантам, што «дазвол на пражыванне — гэта не прывілей, а адказнасць».

Тэма працоўнай міграцыі выбухнула ў Беларусі пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ён хоча запрасіць у краіну да 150 тысяч чалавек з Пакістана. Такая колькасць мігрантаў — беспрэцэдэнтная для Беларусі. У той жа час з краіны, па розных ацэнках, праз рэпрэсіі, якія не спыняюцца з 2020 года, вымушана з'ехалі да паўмільёна беларусаў.

Каментары13

  • .
    03.05.2025
    "Спачатку яны прыйшлі да пратэстоўцаў. Я маўчаў.
    ...
    Пасля яны прыйшлі да таксістаў..."

    Выслалі кіроўцу, які справакаваў ДТЗ, гэта ясна. А гэтым за што папярэджанне? Таму што таксама таксісты і з той жа краіны?
  • даведка
    03.05.2025
    Кубраков с министерством и академией уже перевели на пакистанский урду ПДД?
  • Беларус
    03.05.2025
    Ізноўку лукашэнкаўскія карнікі чамусьці завуцца "міліцыяй"...

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць