Грамадства88

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі

У Беларусі набліжаецца дзень галасавання. Мяркуючы па тым, што часам уначы назіраюцца праблемы з YouTube і месенджарамі, лукашэнкаўцы тэстуюць блакіроўку інтэрнэту. Распавядаем, як можна падрыхтавацца — рабіць гэта лепш ужо цяпер, пакуль інтэрнэт працуе.

Ілюстрацыйнае фота

Чаму важна падрыхтавацца загадзя і выкарыстоўваць шмат сродкаў адначасова?

У момант, калі інтэрнэт адключаць, спампаваць сродак абыходу блакіровак будзе немагчыма.

Таксама важна спампаваць некалькі розных інструментаў, бо невядома, які з іх працягне працаваць падчас блакіровак.

Пратаколы, якія выкарыстоўваюць «класічныя» VPN, могуць быць заблакаваныя. Сэрвісы для абыходу цэнзуры (яны пералічаны ў тэксце ніжэй) заблакаваць складаней, бо яны выкарыстоўваюць розныя тэхналогіі, каб маскіраваць трафік.

Праблемы з інтэрнэтам, хутчэй за ўсё, будуць назірацца ў сам дзень выбараў, прычым адбывацца гэта можа ад самай раніцы.

VPN

Спачатку варта спампаваць некалькі надзейных VPN. Нашы рэкамендацыі тут змяніліся мала, найперш мы раім Proton VPN. Гэта вядомая швейцарская кампанія, якая клапоціцца пра прыватнасць.

Астатнія сэрвісы бясплатна даюць абмежаваную колькасць трафіку. Напрыклад, Tunnel Bear дае 2 гігабайты, а Windscribe, яшчэ адна вядомая кампанія, якая клапоціцца пра прыватнасць карыстальнікаў, — 10 гігабайт.

Не варта пампаваць ноўнэйм-VPN ад невядомых распрацоўшчыкаў — вы не ведаеце, што яны робяць з вашымі звесткамі. Лепш усё ж заплаціць за добры платны VPN, у якім вы будзеце ўпэўненыя, і карыстацца ім пастаянна — напрыклад, NordVPN. Іншыя добрыя платныя VPN ёсць у спісе ад беларускіх праваабаронцаў з арганізацыі Human Constanta.

Сэрвісы, створаныя адмыслова для абыходу цэнзуры

Psiphon — Папулярны ў беларусаў яшчэ з 2020 года. Добра сябе паказаў у паслявыбарчыя дні. Распрацоўваецца НДА з Канады.

Lantern — інструмент, які робіць некамерцыйная арганізацыя ў ЗША. Ім карыстаюцца, напрыклад, у Іране ды Кітаі.

nthLink — адносна новы сэрвіс, які пазіцыянуецца як сродак абыходу блакіровак. Прынамсі, ён працуе ў Расіі.

Tachyon VPN — сэрвіс, створаны на ўласным пратаколе, які дазваляе даволі эфектыўна абыходзіць блакіроўкі. Шмат у каго ў Беларусі ён працаваў у жніўні 2020 года.

TOR — сэрвіс, які выкарыстоўвае «цыбулевую» структуру для таго, каб шыфраваць звесткі. Ён надзейны і даўно заблакаваны ў Беларусі. Тут ёсць інструкцыя, як падключыцца да сеткі ў краінах, дзе TOR цэнзуруецца.

У выпадку блакавання сайтаў у некаторых сэрвісаў ёсць магчымасць атрымаць кліент праз электронную пошту. Каб атрымаць TOR, дашліце e-mail з назвай вашай аперацыйнай сістэмы (Windows, Android, Mac, Linux) на адрас [email protected]. Для Psiphon дашліце пусты ліст на адрас [email protected].

Арганізацыя Раскамсвабода (створаная ў процівагу Раскамнагляду) распрацавала дадатак для браўзераў для абыходу забаронаў. Ён даступны для Firefox і Chrome. Такі ж дадатак стварыла іншая кампанія. Ён даступны для Firefox, Edge і Chrome.

Калі няма магчымасці нешта ўсталяваць (напрыклад, гэта забаронена ў вас на працы), то скарыстайцеся сэрвісам Wayback Machine. Скапіруйце ў адрасны радок адрас сайта і, калі ў сэрвісе няма яго копіі, націсніце кнопку «Save this URL in the Wayback Machine». Пасля гэтага вы атрымаеце спасылку на люстра старонкі заблакаванага сайта. Праўда, калі ён будзе нагружаны, гэта зойме шмат часу.

Яшчэ адзін варыянт без усталёўкі — захаваныя старонкі ад «Яндэкса» (Google адключыў кэшаванне старонак). Для таго, каб іх убачыць, увядзіце ў пошукавы радок меркаваны загаловак артыкула ці рэсурсу або іхні адрас і, хутчэй за ўсё, у вас атрымаецца знайсці захаваную копію.

Мінус двух апошніх варыянтаў у тым, што ў вас не будзе магчымасці працаваць з рэальным сайтам — вы заўжды будзеце бачыць толькі копію.

Уласны VPN

Мы пісалі вялікі гайд пра тое, як стварыць уласны VPN-сервер з дапамогай Outline ды Amnezia. У абодвух выпадках вам спатрэбіцца ўласны сервер.

Amnezia падтрымлівае больш пратаколаў, і ім часта карыстаюцца там, дзе стандартныя схемы абыходу блакіровак заблакаваныя (каб скарыстацца ім бясплатна, абярыце на сайце варыянт Amnezia self-hosted). Outline распрацоўваўся ў тэхналагічным інкубатары Google, ён падтрымлівае толькі пратакол ShadowSocks и працуе дастаткова стабільна.

Інструкцыя па тым, як стварыць уласны VPN без старонніх сэрвісаў — тут, але для гэтага вам спатрэбяцца базавыя веды ў Linux. Інструкцыі па тым, як далучыцца да такога VPN — тут (AndroidiPhoneWindows і Mac).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Byfly
    21.01.2025
    Калі адключаць ўвогуле ўвесь інтэрнэт як 9-12 вечарамі то ніякія впн не дапамагуць.
  • Навошта?
    21.01.2025
    Навошта купляць платныя vpn і займацца іншай хераборай, калі можна спакойна ў нядзелю і без інтэрнэту пасядзець дома з сям'ёй ці на лецішчы шашлык пасмажыць з сябрамі?
  • пппппппппп
    21.01.2025
    Tunnel Bear также для РБ даёт 10Г

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць