Грамадства6363

Кавалеўскі раскрытыкаваў пашпарт Новай Беларусі і расказаў, што збіраўся рабіць інакш

Пасля анонсу выдачы пашпартоў Новай Беларусі Валер Кавалеўскі, былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, напісаў у фэйсбуку, што праект адрозніваецца ад таго, што ён распрацоўваў. І што складана ўявіць, каб такі пашпарт прызналі за праязны дакумент. «Наша Ніва» пацікавілася ў Кавалеўскага, што ён збіраўся рабіць інакш.

Пашпарт Новай Беларусі. Фота: прэс-служба офіса Святланы Ціханоўскай

«Я не разумею, што можна накіроўваць дзяржавам»

Па словах Валера Кавалеўскага (цяпер кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва), калі ён працаваў над праектам пашпарта, то прадугледжвалася, што орган выдачы пашпарта пройдзе незалежны аўдыт да таго, як пачнуць выдаваць дакументы. 

«Гэты аўдыт павінен паказаць, што ўсе міжнародныя нормы для такіх структур выкананыя, ёсць адпаведныя пратаколы, сертыфікаванае абсталяванне. Усё гэта сведчыла б пра тое, што гэтаму органу выдачы можна давяраць. І такі сертыфікат патрэбны і беларусам, і замежным партнёрам. Атрымліваецца, што на цяпер гэта не зроблена, а толькі плануецца. Лічу гэта запозненым крокам. 

Наступная рэч: той пакет, які павінен накіроўвацца замежным дзяржавам, павінен уключаць у сябе сам узор пашпарта, сертыфікат паспяховага аўдыту органа выдачы і міжнародна-прававое абгрунтаванне. На сёння фактычна ёсць толькі пашпарт.

Я не разумею, што можна накіроўваць дзяржавам, калі яны атрымаюць толькі прыгожую кніжку. На падставе чаго яны будуць прымаць рашэнне», — тлумачыць ён.

Валер Кавалеўскі 

@nashaniva Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Як атрымаць? #беларусы #ціханоўская #протесты #выборы #бчб #2020 #политика #новости #беларусь ♬ Paris - Else

«Навошта Кабінету адбіткі пальцаў беларусаў?»

Кавалеўскі перакананы, што для пашпарта не трэба збіраць біяметрычных даных (адбіткі пальцаў) — дастаткова базавай інфармацыі, з якой чалавек прыходзіць на падачу дакументаў. 

«Навошта біяметрыя органу выдачы ці Офісу Святланы Ціханоўскай, Кабінету адбіткі пальцаў беларусаў? Што яны з імі будуць рабіць? У звычайных сістэмах МУС накоплівае гэту інфармацыю для таго, каб змагацца са злачыннасцю. Калі біяметрыя трапіць у Мінск, а там усё гэта ёсць, то яна дапаможа рэжыму вынішчаць людзей, якія атрымалі гэтыя дакументы. Таксама Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі не патрабуе таго, каб біяметрыя была ў дакументах. Можна абмежавацца электроннай копіяй фатаграфіі і подпісу, які запісваецца на электронны чып у самім дакуменце», — расказвае ён. 

Кошт пашпарта — 97 еўра — Кавалеўскі не лічыць высокай цаной.

«У Літве, Польшчы мы ўсе цудоўна ведаем, наколькі дорага атрымаць ВНЖ. У еўрапейскіх краінах гэта не танны дакумент. Пытанне ў тым, якое напаўненне ў дакуменце, для чаго ім можна карыстацца. Калі гэта важны сімвал — гэта выдатна, але асноўная місія праекта — стварыць праязны дакумент. Пакуль гэта адсутнічае».

«Першыя пашпарты варта выдаваць беларусам, якія найбольш пацярпелі»

Кавалеўскі звяртае ўвагу таксама на тое, хто можа атрымаць пашпарт Новай Беларусі.

«Першыя пашпарты варта выдаваць беларусам, якія найбольш пацярпелі ад гэтай сітуацыі. Сказана, што пашпарт будзе выдавацца людзям, якія маюць ужо легалізацыю, але мы з маёй камандай таксама распрацоўвалі пратаколы для выдачы іх дзецям, якія нарадзіліся за мяжой, бо ў іх няма сертыфікатаў аб нараджэнні», — кажа Валер Кавалеўскі.

Ён лічыць, што орган выдачы пашпарта «застаецца чорнай скрынкай для беларусаў». 

«Вельмі складана зразумець, што ў ім адбываецца: хто там працуе, якія функцыі. Незразумела, як саміх супрацоўнікаў правяралі на бяспеку, ці падпісалі яны дакументы па неразгалошванні інфармацыі. 

Менавіта гэтая функцыя па захоўванні даных для беларусаў вельмі трыгерная, за 4,5 года мы бачылі, колькі было сітуацый, калі персанальныя даныя апыналіся ў руках рэжыму і людзі праз гэта цярпелі».

Каментары63

  • Абменны фонд
    14.01.2025
    нічога не зрабіў, а цяпер крытыкуе
  • Made in Korea
    14.01.2025
    тут и без этого объяснения ясно что афера с паспортом ничего не варта.
  • У мяне такія ж самыя пытанні
    14.01.2025
    «Навошта біяметрыя органу выдачы ці Офісу Святланы Ціханоўскай, Кабінету адбіткі пальцаў беларусаў? Што яны з імі будуць рабіць? У звычайных сістэмах МУС накоплівае гэту інфармацыю для таго, каб змагацца са злачыннасцю. Калі біяметрыя трапіць у Мінск, а там усё гэта ёсць, то яна дапаможа рэжыму вынішчаць людзей, якія атрымалі гэтыя дакументы./

    У мяне такія ж самыя пытанні і асцярогі.

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек2

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць