Грамадства11

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь

Пасля леташніх расстрэлаў у маскоўскім Крокусе ў Расіі перамянілася стаўленне да працоўных мігрантаў з Таджыкістана. Пуцінскія спецслужбы бачаць у нізкаадукаваных, бедных, але рэлігійных таджыкскіх мігрантах патэнцыйную пагрозу бяспецы і рознымі шляхамі абмяжоўваць прыток. Што робяць тыя ў адказ? Купляюць квіткі да Мінска. 

Палац Нацыі ў Душанбэ. Фота: wikimedia.org

Стаўленне да таджыкаў у Расіі абвастрылася пасля леташняга тэракту ў «Крокусе», дзе чацвёра грамадзян Таджыкістана забілі 145 наведнікаў канцэрту.

Але тэракт у Маскве — толькі частка больш шырокай карціны ўдзелу грамадзян Таджыкістана ў забойствах на рэлігійнай глебе.

У тым жа 2024 годзе двое таджыкаў сталі выканаўцамі тэракту ў іранскім Кермане, Талібан называе грамадзян Таджыкістана асноўнымі выканаўцамі тэрактаў у Афганістане апошніх гадоў. 

Складаная сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Таджыкістане, дамінаванне радыкальных адгалінаванняў іслама, немагчымасць кантраляваць граніцы робяць гэтую краіну ўразлівай перад джыхадысцкімі ідэямі. Адыгрываюць ролю і высокія тэмпы прыросту насельніцтва. Пасля развалу СССР у краіне жыло трохі больш за 5 мільёнаў чалавек, а цяпер — 10 мільёнаў.

На гэтым фоне краіна стала адным з асноўных донараў нізкакваліфікаванай працоўнай сілы для Расіі. 

Але пасля 22 сакавіка 2024 стаўленне расійскай дзяржавы менавіта да таджыкаў пастрожылася. Рабочых з гэтай краіны паліцэйскія адлоўлівалі і высылалі дадому падчас міграцыйных рэйдаў, пагранічнікі пачалі ставіць забароны на ўезд у Расію і ўскладнялі перасячэнне мяжы, улады раілі бізнэсу замяняць таджыкскіх работнікаў менш рэлігійнымі кіргізамі і ўзбекамі. 

Пры ўсім гэтым расійскі рынак працы мае патрэбу ў працоўнай сіле і не можа замясціць таджыкаў у кароткі час. Дый не ўсім працадаўцам такая перасцярога ў прынцыпе патрэбна, таму яны працягваюць запрашаць на працу грамадзян гэтай краіны. 

Уезд у Расію цераз аэрапорт або наземныя граніцы з прылеглымі краінамі азначае для таджыка абавязковы допыт, праверку дэвайсаў і гэтак далей. Іншымі словамі — забірае шмат часу і не абяцае 100% уезду ў Расію. 

Працадаўцам нявыгадна афіцыйна афармляць таджыкаў, якім для ўезду не патрабуецца віза. Хаця легальна знаходзіцца на тэрыторыі Расіі яны могуць толькі 90 сутак у год. 

Такім чынам, як сцвярджаюць суразмоўцы «Нашай Нівы», бязвізавы рэжым Беларусі і Расіі стварае магчымасці для тых грамадзян Таджыкістана, якія хочуць або працягваюць нелегальна працаваць у Расіі. 

Прамых рэйсаў паміж Душанбэ і Мінскам няма. Мігранты выкарыстоўваюць маршруты з іншых цэнтральнаазіяцкіх краін. 

«Па прылёце ў Мінск і праходу беларускай граніцы яны потым едуць у Расію наземным транспартам, які арганізоўвае будаўнічая кампанія. Ёсць магчымасць, па-першае, трапіць да месца работы, па-другое — зрабіць гэта хутчэй, а ў самым лепшым выпадку — увогуле не сустрэцца з расійскімі пагранічнікамі. А ў выпадку размовы з паліцыяй паспрабаваць схаваць рэальны дзень прыезду ў Расію: «Увесь гэты час у Беларусі працавалі, вось толькі ўчора ў Маскву прыехалі», — патлумачыў «Нашай Ніве» блізкі да сферы суразмоўца. 

Пры гэтым суразмоўца ўдакладняе, што расійскі бок, безумоўна, ведае пра гэтую шчыліну. І ў Беларусі, як і ў Расіі, таджыкі ў большасці выпадкаў праходзяць цераз спецслужбіста, які высвятляе мэты візіту і спрабуе разабрацца ў асобе чалавека.

«Ёсць выпадкі, калі разварочваюць нават у Беларусі», — рэзюмуе суразмоўца. 

Каментары1

  • гпк
    03.02.2025
    Никаких проблем на границах с сопредельными государствами нет.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў аб спыпенні агню паміж Іранам і Ізраілем

Трамп заявіў аб спыпенні агню паміж Іранам і Ізраілем

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусь здаровага чалавека» не падыходзіць». Чаму і куды айцішнікі з'язджаюць з Польшчы24

У Рагачове на 22 чэрвеня правялі «затор памяці»

Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў4

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў аб спыпенні агню паміж Іранам і Ізраілем

Трамп заявіў аб спыпенні агню паміж Іранам і Ізраілем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць