Нерухомасць66

«Што за мафіёзі тут жыў?» У Мінску прадаецца шыкоўная кватэра — людзей уразіў рамонт

У продажы з'явілася кватэра з нестандартным рамонтам у цэнтры Мінска.

Фота тут і далей: alkor-realty.by

Кватэра знаходзіцца ў доме 2004 года пабудовы па адрасе Сурганава, 27. Месціцца яна на апошнім 9-м паверсе. Агульная плошча — 220 квадратаў, таму нават самыя маленькія пакоі маюць плошчу па 28 метраў.

Усе памяшканні за выключэннем аднаго з санвузлоў нестандартнай формы. Прыхожая наогул круглая. 

У кватэры зроблены дызайнерскі рамонт у стылі італьянскай класікі (прынамсі так гэта называе прадавец). Дзверы і паркет выкананы з масіву каштоўных парод. На падлозе ляжыць плітка фірмы Versace, падваконнікі з мармуру.

У гасцёўні на 41 квадрат вісіць велізарны тэлевізар, насупраць якога, апроч канапы, стаіць масажнае крэсла. 

Кватэра прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. Мэбля, як пазначана ў апісанні, рабілася на замову ў Італіі. 

У адрозненне ад большасці сучасных кватэр, тут кухня і гасцёўня — гэта два асобныя памяшканні. Плошча кухні — 35 м².

На столі ў зоне сталовай — аўтарскі вітраж з падсветкай.

У гаспадарскай спальні стаіць вялікі драўляны ложак, насупраць якога камін. 

Ва ўсіх жылых памяшканнях маюцца кандыцыянеры, у кватэры ўсталяваная сістэма «разумны дом».

Апроч спальні і гасцёўні, у кватэры ёсць дзіцячы пакой з круглым ложкам і кабінет, абсталяваны драўлянай мэбляй.

У кватэры два санвузлы на 3 і 12 квадратаў. У вялікім санвузле, апроч душавой кабіны, месціцца прасторнае джакузі.

Сярод іншых пераваг абяцаюць рэспектабельных суседзяў.

Просяць за гэтую кватэру 359 тысяч даляраў, што каля 1630 даляраў за квадрат. Гэта трошкі больш, чым сярэдні кошт метра ў сталіцы (1564 даляры).

Відэа ў тыктоку з гэтай кватэрай завірусілася і набрала больш за 350 тысяч праглядаў.

@alkor.realty

Продается эксклюзивная 4-комн. квартира в Минске. 220 м2. Последний этаж. Дом клубного типа. Цена по запросу в ЛС.

♬ It girl, Fashion, Glamour - Athostvz

Незвычайны рамонт людзі адзначылі.

«Што за мафіёзі тут жыў?» — пытаюцца.

«Недзе ў сцяне княжацкая сям'я замураваная», — жартуюць.

«А італьянцы ў курсе, што гэта іх класіка?» — перапытваюць у каментарах.

Каментары6

  • Імя
    20.01.2025
    Сляпы мафіёзі.
  • дочка Максима Дизайнера
    20.01.2025
    как-ая "красота")
  • Тэкля
    20.01.2025
    Нейкі маўзалей

Цяпер чытаюць

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць