Вайна22

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень

Нафтабазу «Раснафты» ў горадзе Ліскі Варонежскай вобласці зноў атакавалі ўкраінскія беспілотнікі. Яна ўжо была абстраляная ў мінулую сераду і з тых часоў працягвала гарэць. Цяпер агню туды дадалі.

Удар па нафтабазе пацвердзіў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў:

«Дзяжурнымі сіламі СПА і сродкамі РЭБ у Ліскінскім раёне былі выяўленыя, знішчаныя і падаўленыя некалькі БПЛА. У выніку падзення аднаго з беспілотнікаў на тэрыторыю нафтабазы адбылося новае ўзгаранне».

У ноч з 15 па 16 студзеня нафтабаза ў Лісках ужо падвяргалася атацы. 17 студзеня на тэрыторыі Ліскінскага раёна Варонежскай вобласці ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з пажарам на нафтабазе.

Каментары2

  • Праходзіў побач
    21.01.2025
    Ну, няхай далей "кантралявана гарыць", значыць. Губернатар, во, ня супраць.
  • Вэнджаныя акупанты
    21.01.2025
    Хай ватнікі далей так жа "збіваюць" і "падаўляюць".

Цяпер чытаюць

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС3

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску стварылі метровы торт у выглядзе карты Беларусі з усімі славутасцямі2

Беларуская мэблевая фабрыка не плаціла супрацоўнікам заробкі, бо не дачакалася грошай ад «Шанэль»

У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц2

У Рыме закрылі знакамітую кавярню, якая працавала з XVIII стагоддзя

Лукашэнка не верыць, што Трамп можа даць Украіне «Тамагаўкі»15

Лукашэнка ў Душанбэ не хадзіў на кароткую прагулку з лідарамі краін СНД11

ЗША ўжо некалькі месяцаў дапамагаюць Украіне атакаваць расійскія НПЗ4

Беларуса ў аэрапорце Мюнхена знялі з рэйса ў Турцыю

Лукашэнка зноў заклікаў Зяленскага тэрмінова здавацца 36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС3

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць