УСУ правялі паспяховыя контрнаступальныя дзеянні ў Данецкай вобласці, адкінуўшы расійскія войскі каля чатырох населеных пунктаў. У той жа час акупанты працягваюць ціск і працягваюць пасоўванне.

Паводле абноўленых дадзеных ад аналітыкаў DeepState, украінскім абаронцам удалося адціснуць расіян у раёнах населеных пунктаў Новае Шахава, Залаты Калодзезь, Кучараў Яр і Навапаўлаўка на Пакроўскім кірунку.
У той жа час DeepState паведамляе, што сітуацыя на гэтых участках застаецца вельмі складанай. Расійскія войскі працягваюць штурмавыя дзеянні.
Каментары
Рэдакцыя ўпэўнена што гэта галоўныя навіна фронта?