У пачатку верасня дырэктар адной з станцый тэхнічнага абслугоўвання паведаміў у міліцыю пра крадзеж ноўтбукаў, што належаць кампаніі.
На месца выехала следча-аператыўная група са спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Былі выяўленыя сляды рук і абутку. Пры праверцы слядоў рук, эксперты ўстанавілі супадзенне з 44‑гадовым мінчуком, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Зламыснік быў неўзабаве затрыманы, а маёмасць вернута ўладальніку.
Па слядах абутку была праведзеная судовая трасалагічная экспертыза і ўстаноўлена супадзенне слядоў з падэшвай абутку падазраванага. Заведзеная крымінальная справа за крадзёж.



Каментары